Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праваабаронцы патрабуюць пакараць вінаватых у асуджэнні Казуліна
10:25, 08/05/2007

Аргкамітэт па стварэнні праваабарончай ініцыятывы “Наша Беларусь” патрабуе прыцягнуць да крымінальнай адказнасці асоб, вінаватых у асуджэнні экс-кандыдата ў прэзідэнты, лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна. Пра гэта было заяўленае 7 траўня на паседжанні грамадскай камісіі “Свабоду Казуліну і іншым палітвязням”, паведамляе БелаПАН.

"Прававы аналіз крымінальнай справы ў дачыненні А.Казуліна, зроблены незалежнымі айчыннымі юрыстамі, дазваляе сцвярджаць, што дадзеная справа палітычна матываваная, а Казулін быў падвергнуты пазапраўнаму крымінальнаму пераследу, асуджэнню і адбыванню пакарання ў месцы пазбаўлення свабоды, – гаворыцца ў заяве аргкамітэта "Наша Беларусь". – Прапанова старшыні ПАРЕ Рэнэ ван дэр Ліндэна аб правядзенні міжнароднай экспертызы спраў, падобных на крымінальную справу супраць А.Казуліна, ахвотна ўспрынятая адвакатамі А.Казуліна, беларускія ўлады проста праігнаравалі. Гэта фактычна пацвярджае прававую ацэнку крымінальнай справы супраць Казуліна".

Аргкамітэт "Нашай Беларусі" таксама звяртае ўвагу на тое, што А.Казулін прызнаны праваабарончай арганізацыяй "Міжнародная амністыя" вязнем сумлення з прычыны пазбаўлення яго фізічнай свабоды па палітычных матывах.

"Дзеянні, здзейсненыя ў мэтах пазапраўнага ўтрымання ў зняволенні грамадзяніна ў сувязі з яго палітычнымі перакананнямі, прама падпадаюць пад прыкметы злачынства, адказнасць за якое прадугледжаная артыкулам 128 Крымінальнага кодэкса Беларусі – "Злачынствы супраць бяспекі чалавецтва". Пазапраўнае, адвольнае ўтрыманне ў зняволенні супярэчыць пунктам 1, 2 артыкула 9 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах 1966 года", – лічыць аргкамітэт "Нашай Беларусі".

У сувязі з гэтым актывісты аргкамітэта маюць намер пачаць збор подпісаў грамадзян пад заявай пракурору Беларусі Пятру Міклашэвічу з просьбай узбудзіць крымінальную справу па арт. 128 КК у дачыненні асоб, якія праводзілі расследаванне справы А.Казуліна, пракурора, накіраваўшага справу ў суд, суддзі, грамадскага абвінаваўцы А.Казуліна і сябраў калегіі Менскага гарадскога суду, якія адмовілі ў задавальненні касацыйнай скаргі экс-кандыдата ў прэзідэнты. Тым часам паводле прынятых у снежні 2006 года «парламентам» паправак у Крымінальна-працэсуальны кодэкс ініцыяваць крымінальны пераслед шэрагу службовых асоб, у тым ліку пракурораў і суддзяў, можна толькі з згоды прэзідэнта краіны.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: