Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Льготы могуць пакінуць толькі тым, хто зусім не здольны працаваць
18:00, 08/05/2007

У Беларусі льготы неабходна пакінуць толькі тым грамадзянам, хто па стане здароўя не здольны працаваць і забяспечваць сябе самастойна, мае якія-небудзь калецтвы. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БелТА выказала сустаршыня Беларускага саюза жанчын Рэгіна Давыдовіч.

Яна адзначыла, што дзейную сістэму льгот неабходна перагледзець такім чынам, каб ад гэтага "найперш не пацярпелі людзі". Пры гэтым з разуменнем варта паставіцца да ветэранаў вайны і пенсіянераў. "Большасць пенсіянераў цяпер на сваю пенсію жыве не вельмі добра", – лічыць суразмоўніца. Па яе словах, прадстаўнікі дзяржорганаў павінны звярнуць адмысловую ўвагу на дадзеную праблему.

Рэгіна Давыдовіч сказала, што законапраект аб упарадкаванні сацыяльных льгот патрэбны сёння ў Беларусі. Аднак разам з ім неабходна, на яе думку, распрацаваць пэўную "методыку па аказанні адраснай сацыяльнай дапамогі".

Нагадаем, што напярэдадні Лукашэнка даручыў адначасова з прыняццем закона аб упарадкаванні льгот распрацаваць праект указу аб адраснай сацыяльнай дапамозе, дзе мусіць быць прапісаны пэўны механізм падавання дапамогі тым, хто ў ёй патрабуецца.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: