Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Андрэй Мезін заявіў пра жаданне завяршыць выступы ў хакейнай зборнай 10:36, 08/05/2007
32-гадовы брамнік беларускай хакейнай зборнай Андрэй Мезін заявіў пра жаданне завяршыць выступы за нацыянальную каманду, паведамляе БелаПАН.
"Я расчараваны сваёй гульнёй", – заявіў галкіпер пасля паразы ад Нямеччыны з вынікам 5:6 у заключным матчы другога этапу сусветнага першынства ў Маскве.
"Мабыць, гэта мая апошняя гульня ў складзе нацыянальнай каманды, – сказаў гулец, словы якога прыведзеныя на інтэрнэт-сайце чэмпіянату. – Я павінен быў сысці летась. Цяпер я таксама стаміўся".
У наступным сезоне А.Мезін будзе выступаць за расейскі клуб "Металург" з Магнітагорска. Зборная Беларусі захавала прапіску ў эліце, але не здолела паўтарыць леташні поспех – выхад у чвэрцьфінал.