Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд над актывістамі «Маладога Фронту» пачнецца 30 траўня
09:50, 08/05/2007

Суд над актывістамі арганізацыі "Малады Фронт" пачнецца 30 траўня ў судзе Савецкага раёна Менска. Справа моладзевых актывістаў будзе разглядаць суддзя Руслан Аніскевіч. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі`97 сёння паведамілі актывісты "Маладога Фронту". Крымінальная справа ў дачыненні Змітра Хведарука, Алега Корбана, Насты Палажанкі, Аляксея Янушэўскага і Барыса Гарэцкага ўзбуджаная па артыкуле 193 Крымінальнага кодэкса РБ – "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі".

Нагадаем, што арганізацыя чатыры разы спрабавала зарэгістравацца ў Мінюсце, аднак прычыны сваёй апазіцыйнасці так і не была зарэгістраваная. Учора актывісты "Маладога Фронту" чарговым разам правялі ўстаноўчую канферэнцыю арганізацыі. На канферэнцыі быў прыняты статут моладзевага грамадскага аб`яднання, у якім адзначаецца, што галоўнай мэтай "Маладога Фронту" з`яўляецца садзейнічанне аб`яднанню і выхаванню моладзі на аснове беларускай нацыянальнай ідэі і хрысціянскіх прынцыпаў, будаванне грамадзянскай супольнасці на ўмовах дэмакратыі і свабоднага рынку, фармаванне духоўна і фізічна моцнага пакалення.

8 траўня моладзевыя актывісты маюць намер падаць дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб`яднання ў Міністэрства юстыцыі. "Напярэдадні суду мы яшчэ раз падрыхтавалі дакументы на рэгістрацыю, бо хочам абараніць нашых актывістаў ад узбуджэння ў дачыненні іх новых крымінальных спраў па артыкуле 193 Крымінальнага кодэкса Беларусі, які прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, – заявіў актывіст МФ Барыс Гарэцкі. – Мы падаем дакументы, бо маем намер выконваць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь і дзейнічаць у адпаведнасці з імі".

Пры гэтым Барыс Гарэцкі зазначыў, што ўжо ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні Змітра Хведарука, Алега Корбана, Анастасіі Палажанкі, Аляксея Янушэўскага, а таксама яго самога па артыкуле 193 КК. "Нас ужо не выратуе падача дакументаў – справа ўжо ў судзе, але цяпер пачатая яшчэ серыя крымінальных спраў па гэтым артыкуле КК, і каб нашы актывісты не паўтарылі наш лёс, мы падаем дакументы ў Мінюст, ад якога цяпер усё залежыць".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: