Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Юрый Азаронак: «Мне даводзілася абмяжоўваць палёт фантазіі Кіркорава»
11:49, 08/05/2007

Філіп Кіркораў збіў кіраўніка беларускай дэлегацыі на «Еўрабачанні» Юрыя Азаронка. Апошні з тых часоў не паказваецца па вечарах з нумара, піша «КП в Беларуси».

Скандал разгарэўся 3 траўня, у першы ж дзень знаходжання беларускай дэлегацыі ў Хельсінкі. Паводле версіі расейскіх СМІ, у аднаго з танцораў Дзімы Калдуна паднялася тэмпература пад сарок. Філіп Кіркораў звярнуўся да кіраўніка беларускай дэлегацыі з просьбай даць машыну, каб адвезці танцора ў шпіталь. У адказ кароль поп-сцэны атрымаў рэзкую адмову.

Пасля невялікай слоўнай сваркі Кіркораў не стрымаўся і стукнуў кіраўніка беларускай дэлегацыі па твары.

– Юры Уладзіміравіч, што адбылося? – патэлефанавалі журналісты Азаронку праз некалькі дзён пасля скандалу.

– Ніякай гісторыі не было, усё нармальна. Скажам так: дзве моцныя асобы прыціраліся адзін да аднаго. Пацягалі трошкі адзін аднаго за каўнер і правялі гутарку на падвышаных тонах, які выпадкова пачулі журналісты. Усё! Звычайная справа. А тут ужо на адным сайце я бачыў, што Кіркорава на фатаграфіі крывёй размалявалі. Скажу так: гэтае перабольшанне. У Філіпа, ведаеце, палёт фантазіі: «Давайце гэта, давайце гэта». А у мяне, як у службоўца, задача, каб усё выканаць, але не парушыць законы краіны знаходжання і правілы конкурсу «Еўрабачанне». Таму мне даводзілася трошкі абмяжоўваць палёт яго фантазіі. Пакуль мы зразумелі адзін аднаго, мінулі два дні. Цяпер цьфу-цьфу – усё нармальна. Працуем. Паміж намі няма складаных стасункаў. У Дзімы працоўны настрой. Нягледзячы на ўсю бязладзіцу, ён сабраны і калі трэба выходзіць і робіць сваю працу.

– Кажуць, пасля гэтага інцыдэнту вы не прыходзіце на вечарынкі?

– Ды тут асоба вечарынак не было. Была чарнагорская і грузінская. Я на іх не хадзіў. Я ўвогуле не аматар тусовак і вечарынак. А на рэпетыцыях, я, натуральна, бываю. Як я магу там не бываць?!

– З машынамі праблемы вырашылі?

– Ды гэта разадзьмутая праблема. У нас дзве машыны. Кожны вечар да мяне прыходзіць адміністратар Кіркорава, і мы складаем графік: каму, куды, у колькі патрэбна машына. У першую чаргу распісваем, дзе неабходна быць Дзмітрыю Калдуну, Кіркораву і мне. Хто не паспявае – едзе на таксі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: