Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пракуратура спыніць дзяржаўны вандалізм?
10:50, 08/05/2007

9 траўня ў пракуратуру Гарадзенскай вобласці плануецца перадаць заяву грамадскасці з патрабаваннем не дапусціць разбурэння старой часткі Гародні. Як паведаміў БелаПАН адзін з актывістаў кампаніі ў абарону гістарычнага цэнтра Гародні Алесь Залеўскі, цяпер працягваецца збор подпісаў пад гэтай заявай.

Працягваецца таксама рэгулярнае дзяжурства каля двух будынкаў, цалкам падрыхтаваных уладамі да зносу. У адным з іх у канцы XVIII – пачатку XIX стагоддзя размяшчалася архірэйская стайня – на гэтым месцы плануецца ўзвесці праваслаўную царкву. Другі двухпавярховы каменны будынак, пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя і прызначаны пад знос, размешчаны па вуліцы Урыцкага, 5.

Па словах А.Залеўскага, аховай будынкаў займаецца мясцовая моладзь, якая не належыць ні да якіх палітычных арганізацый. "Гэта неабыякавыя маладыя людзі, гатовыя ахвяраваць сваім часам, заняткамі ў школах і ВНУ. Партыі пакуль абмяжоўваюцца толькі заявамі і рэзалюцыямі", – сказаў ён.

Акрамя таго, разглядаецца магчымасць правядзення мясцовага рэферэндуму па праблемах горадабудаўніцтва і аховы гістарычнага цэнтра Гародні. Для гэтага неабходна сабраць подпісы 10% гарадзенскіх выбаршчыкаў (каля 20 тысяч чалавек).


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: