Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вацлаў Гавэл супраць членства Беларусі ў Радзе правоў чалавека ААН
14:22, 08/05/2007

Былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл асудзіў вылучэньне кандыдатуры Беларусі на членства ў Радзе правоў чалавека ААН, паведаміла «Радыё Свабода”. Прапануем поўны тэкст заявы Вацлава Гавэла.

“17 траўня Генэральная Асамблея ААН будзе разглядаць кандыдатуры новых членаў Рады правоў чалавека ААН – галоўнага органу Аб’яднаных нацыяў для падтрымкі і абароны правоў чалавека ў сьвеце. Адной з краінаў, якая імкнецца стаць членам Рады, зьяўляецца Беларусь.

Я доўга сачу за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі, і стан правоў чалавека ў гэтай краіне выклікае ўва мне пастаянную занепакоенасьць. Там працягваецца крымінальны перасьлед дэмакратычных актывістаў, незалежных мэдыяў і недзяржаўных арганізацыяў, а тыя зь іх, што вытрымалі, у літаральным сэнсе слова змагаюцца за выжываньне. Сытуацыя не паляпшаецца, хутчэй наадварот. Беларускі ўрад, сярод іншага, дасюль не пусьціў у краіну спэцыяльнага дакладчыка ААН у справе правоў чалавека ў Беларусі. Таму Генэральная Асамблея ААН у сьнежні летась у сваёй рэзалюцыі 61/175 выказала глыбокую занепакоенасьць з нагоды нежаданьня беларускага кіраўніцтва супрацоўнічаць з Радай правоў чалавека ААН.

Сытуацыю ў Беларусі крытыкуе Эўрапейскі Зьвяз і многія паважаныя міжнародныя арганізацыі. Самі беларусы, якія працуюць у праваабарончых арганізацыях, кандыдатуру ўласнай краіны адкідаюць. Паводле заключэньня Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, пакуль ніводныя выбары не адпавядалі дэмакратычным стандартам, а Беларусь зьяўляецца адзінай эўрапейскай краінай, якая не датрымала крытэрыі членства ў Радзе Эўропы.

З вышэйпададзеных прычынаў уважаю імкненьне Беларусі стаць членам Рады правоў чалавека ААН высьмейваньнем намаганьняў усіх свабодамысных беларусаў і міжнароднай супольнасьці, накіраваных на завядзеньне ў краіне вольных і дэмакратычных парадкаў.

Таму заклікаю краіны-члены ААН зноў узважыць кандыдатуру Беларусі і вярнуцца да першапачатковай дамовы, паводле якой новы член павінен абірацца з большай колькасьці прапанаваных кандыдатураў. Гэты прынцып у выпадку вылучэньня адзінага кандыдата ад рэгіянальнай групы (Усходняя Эўропа, Лацінская Амэрыка і Азія) не датрыманы.

Я буду вітаць, калі да маёй пазыцыі далучацца іншыя грамадзяне і арганізацыі, якім не абыякавы стан грамадзянскіх правоў і правоў чалавека ў Беларусі, а таксама добры імідж і ўсеагульная павага, якім карыстаецца Рада правоў чалавека ААН.

7 траўня, Прага

Вацлаў Гавэл”

Да заявы далучыліся і чэскія палітыкі, таксама сябры арганізацыі “Грамадзянская Беларусь”: Ганна Шабатава, Ян Румл, Ігар Блажэвіч.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: