Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сканаў галоўны рэдактар Беларускай ваеннай газеты 10:57, 08/05/2007
Галоўны рэдактар “Белорусской военной газеты” (Во славы Родины) палкоўнік Леанід Захаранка сканаў у мінулы панядзелак у Менску.
Л.Захаранка раптоўна сканаў на 51-м годзе жыцця.
Ён скончыў Львоўскую вышэйшую ваенна-палітычную вучэльню і служыў на розных пасадах у дывізіённых і акруговых газетах, знаходзіўся ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Аўганістане.
З 2002 па 2005 год Л.Захаранка займаў пасаду начальніка прэс-службы Міністэрства абароны Беларусі. З 2005 года ён быў прызначаны галоўным рэдактарам Беларускай ваеннай газеты.
Цырымонія развітання адбудзецца 10-га траўня з 12 да 13 гадзін у клубе 339-ай групы артылерыі 120-ай асобнай механізаванай брыгады.