|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Працягваецца галадоўка прадпрымальніцы ў СІЗА Віцебска 17:38, 08/05/2007 "Па такой схеме можна "саджаць" любога прадпрымальніка. Следчаму трэба проста пайсці ў гаспадарчы суд, выбраць справу, пагаварыць з крэдыторам, каб той напісаў заяву ў міліцыю, і новая справа па махлярстве або раскрадальніку гатовая. Не трэба сядзець у засадах, праводзіць складаныя разлікі. Схадзі ў гаспадарчы суд або да знаёмага бізнэсмэна і пацікаўся, хто каму чаго вінен. Па першай заяве аб здзяйсненні злачынства ўзбуджаецца крымінальная справа, канфіскуюцца ўсе дакументы па гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, паднімаюцца ўсе выпадкі няўчасных разлікаў, і па кожным эпізодзе заводзіцца новая крымінальная справа. Вось такі спосаб – хутка і эфектыўна паставіць сабе ў заслугу раскрыццё цяжкага злачынства. Агульнавядома, што нашы праваахоўныя органы рапартуюць рэгулярна пра раскрыццё розных цяжкіх злачынстваў. Небяспека такіх спраў у тым, што яны ствараюць вялізнае поле для карупцыі і вымагальніцтва хабараў", – лічыць Валеры Леванеўскі. Па словах праваабаронцы, прадпрымальніцу Святлану Дваранінаву, якая займалася больш як 10 гадоў швейнай вытворчасцю, гандлем сваёй прадукцыяй асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення свабоды. Крымінальную справу ўзбудзілі па доўгу ў некалькі тысяч даляраў. На наступны дзень арыштавалі маёмасць, якая была ацэненая ў некалькі разоў вышэй за доўг. Праз некалькі дзён той, хто напісаў заяву ў міліцыю, адмовіўся ад сваіх прэтэнзій, бо даўгі былі ўсе выплачаныя, але следства гэта не задаволіла і справа працягнулася. І гэты эпізод гэтаксама знайшоў сваё месца ў абвінавачванні, нягледзячы на тое, што даўгоў няма, а заяўнік просіць спыніць крымінальную справу. Яна завяршылася судовым прысудам. У справе маецца мноства дакументаў, якія пацвярджаюць, што ў прадпрыемства, якім кіравала асуджаная, склаліся неспрыяльныя ўмовы: у памяшканні прарвала трубу, прадукцыя была сапсаваная, вытворчасць спынілася, сама прадпрымальніца цяжка захварэла. Менавіта гэтым тлумачацца цяжкасці па выкананні ўзятых на сябе абавязальніцтваў па дамовах. Сама Святлана Дваранінава лічыць прысуд несправядлівым, акрамя таго, на яе думку, следства і суд дапусцілі мноства працэсуальных парушэнняў. Яна здзіўляецца, чаму суд адмаўляецца праводзіць экспертызу па дадзеных пагадненнях, адхіляе яе хадайніцтва аб прыцягненні эксперта, і забараняе яе дачцэ выступаць абаронцай у адпаведнасці з ч. 3 арт. 44 КПК Рэспублікі Беларусь. Абсурднасць абвінавачвання, на думку Святланы Дваранінавай, у наступным: 1. Дадзеная спрэчка выцякае з гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства і павінна разглядацца ў рамках гаспадарча-прававых стасункаў. Гэтыя спрэчныя стасункі ўжо разглядаліся гаспадарчым судом, і спрэчка была вырашаная гаспадарчым судом. 2. Агульныя даўгі ТАА "Акварыўс" усталяваныя следствам па стане на момант узбуджэння крымінальнай справы (5.07.2004) з прычыны якіх склаў прыкладна 8 млн. беларускіх рублёў, а кошт маёмасці, сыравіны, абсталявання, арыштаваных у ТАА "Акварыўс" па пастанове следчага на наступны дзень ( 6.07.2004 ), перавысіла больш як 20 млн. рублёў. Сума – больш як дастатковая для разліку з крэдыторамі. 3. Як вынікае з матэрыялаў справы, па стане на 15.07.2004 Дваранінава і ТАА "Акварыўс" разлічылася з даўгамі, праз якія была ўзбуджаная крымінальная справа і ў матэрыялах справы маецца ліст ад 15.07.2004 №164 за подпісам камерцыйнага дырэктара УПЧП "Технострой" З.А.Хадарэнкі, у якім гаворыцца, што па стане на 13.07.2004 ТАА "Акварыўс" цалкам разлічылася з пастаўшчыком і ніякіх прэтэнзій у іх адзін да аднаго няма. У гэтым самым лісце заяўнік просіць аб спыненні крымінальнай справы. Але як відаць, следчага дадзены варыянт не задаволіў, і ён працягнуў шукаць прычыны для прыцягнення Дваранінавай да крымінальнай адказнасці. Бо машына ўжо запушчаная. Вось што піша асуджаная прадпрымальніца ў сваёй заяве "аб аднаўленні адмовы ад прыёму ежы" "4 і 19 красавіка 2007 года абвінавачванай Дваранінавай С.І. неабгрунтавана, у парушэнне КПК Рэспублікі Беларусь, было адмоўлена ў задавальненні хадайніцтва аб допуску ў якасці абаронцы ў крымінальным працэсе аднаго з блізкіх сваякоў – дочкі Дваранінавай Е., у сувязі з тым, што Дваранінава Е. не мае юрыдычнай адукацыі. Дадзеныя дзеянні суду лічу пазапраўнымі, бо КПК Рэспублікі Беларусь такіх абмежаванняў не ўсталёўвае і дыскрымінацыйных прыкмет па наяўнасці спецыяльнай адукацыі пры допуску ў якасці абаронцы блізкага сваяка не змяшчае. Былі напісаныя адпаведныя скаргі на імя старшыні абласнога суду, але абласны суд у парушэнне арт.377 КПК Рэспублікі Беларусь нават адмаўляецца разглядаць дадзеныя скаргі без законных на тое падстаў". Далей у заяве яна патрабуе: "1. Дапусціць дачку ў якасці абаронцы па дадзенай крымінальнай справе 2. Правесці незалежную экспертызу пагадненняў па справах Дваранінавай С.І. з вырашэннем пытанняў, адзначаных яе абаронцамі і ёй. 3. Скласці падрабязны вопіс усіх канфіскаваных у яе следствам дакументаў, прывязаць дадзеныя дакументы да справы, запатрабаваць з гаспадарчага суду матэрыялы па дадзенай спрэчцы па гэтых самых пытаннях, паміж тымі самымі бакамі. 4. Перадаць крымінальную справу ў любы другі суд, напрыклад г.Менска, бо ў яе няма даверу да судоў Віцебска, і, на яе думку, яны могуць складацца ў спецыфічных стасунках з следчымі органамі г. Віцебска."
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|