Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Справа аб забойстве чатырохгадовай Ляны Тараскевіч накіраваная ў Вярхоўны суд 11:40, 08/05/2007
Пракуратура Рэспублікі Беларусь скончыла папярэдняе расследаванне і накіравала на разгляд у Вярхоўны суд крымінальную справу, дзе ахвярай злачынства стала чатырохгадовая жыхарка Менска. Пра гэта БелаПАН паведаміла начальніца ўпраўлення прававога забеспячэння інфармацыі і грамадскіх сувязяў рэспубліканскай пракуратуры Наталля Матвеева.
Нагадаем, увосень 2006 года ў Менску была згвалтаваная і забітая чатырохгадовая Ляна Тараскевіч. Першапачаткова справа па дадзеным факце была ўзбуджаная следчым пракуратуры Першамайскага раёна Менска. Потым яна была перададзеная для вытворчасці ў рэспубліканскую пракуратуру. Праз 11 дзён пасля таго, як было знойдзенае цела дзіцяці, на вакзале ў пасёлку Рудзенск Пухавіцкага раёна быў затрыманы 23-гадовы мужчына, які раней чатыры разы судзіўся за крадзяжы, менавіта ён пазней быў абвінавачаны ў здзяйсненні згвалтавання і забойства малалетняй. Ён цалкам прызнаўся ў здзейсненых злачынствах, адзначыла Н.Матвеева. Органамі папярэдняга расследавання былі сабраныя доказы дачынення гэтага чалавека да здзяйснення ў сакавіку 2006 года недалёка ад прыпыначнага пункта "Тэхнікум" Пухавіцкага раёна яшчэ аднаго згвалтавання 16-гадовай дзяўчыны. У выніку яму прад`яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні двух згвалтаванняў – "заведама непаўналетняй і малалетняй, забойстве заведама малалетняй, спалучаным з згвалтаваннем, у незахаванні патрабаванняў і прэвентыўнага нагляду і ўхіленні ад яго". Як адзначыла Матвеева, санкцыі найбольш цяжкага злачынства, інкрымінаванага гэтаму чалавеку (частка 2 арт.139 КК – забойства пры абцяжарваючых акалічнасцях), прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды на тэрмін ад 8 да 25 гадоў альбо пажыццёвае зняволенне, альбо пакаранне смерцю.