Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Freedom House і UN Watch асудзілі ўключэнне Беларусі ў праваабарончы орган ААН 12:02, 08/05/2007
Праваабарончыя арганізацыі UN Watch і Freedom House заявілі, што чатыры з 15 кандыдатаў на 14 месцаў у Радзе ААН па правах чалавека – Ангола, Беларусь, Егіпет і Катар – нягодныя з`яўлення ў гэтай арганізацыі, бо самі "прадстаўляюць сабою аўтарытарныя рэжымы" і душаць чалавечыя свабоды. На думку арганізацый, іх уключэнне ў склад Рады "кідае цень" на асэнсаванасць існавання арганізацыі.
Як гаворыцца ў сумеснай заяве арганізацый, таксама ўсяго толькі чатыры краіны з 15 прэтэндэнтаў годныя месца ў Радзе – Данія, Італія, Нідэрланды і Славенія. Прысутнасць у ім яшчэ сямі краін – Балівіі, Індыі, Інданэзіі, Мадагаскара, Нікарагуа, Філіпін і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі – "сумнеўная".
14 з гэтых 15 краін павінны 17 траўня заняць вакантныя месцы ў Радзе ААН па правах чалавека, па штогадовай ратацыі. Тры краіны сярод "годных" прадстаўляюць Заходнюю Еўропу, адна "годная" і адна "нягодная" – Славенія і Беларусь, адпаведна, – Усходнюю Еўропу.
Захад раней хацеў замяніць Беларусь на Боснію, аднак Любляна катэгарычна запрацівілася такой магчымасці, прыстрашыўшы зняць сваёю кандыдатуру ў выпадку вылучэння Сараева.
Рада ААН па правах чалавека замяніла летась Камісію ААН па правах чалавека, якая існавала доўгія гады, на прапанову тагачаснага генеральнага сакратара ААН Кофі Анана. Камісію, у прыватнасці, папракалі ў залішняй палітызацыі яе працы і у тым, што яна глядзіць скрозь пальцы на парушэнні правоў чалавека ў краінах, якія развіваюцца; адным з азначэнняў папярэдніцы Рады было "машына па асуджэнні Ізраіля". Новы орган у гэтым сэнсе, зрэшты, мала адрозніваецца – з 12 рэзалюцый, прынятых Радай, 9 прысвечаныя асуджэнню габрэйскай дзяржавы, астатнія тры – сітуацыі ў суданскай правінцыі Дарфур, паведамляе Reuters.