|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Amnesty International абвінаваціла Расею і Беларусь у пастаўках зброі Судану, дзе ідзе грамадзянская вайна 10:42, 08/05/2007 Як паведамляе NEWSru.com, у дакладзе адзначаецца, што за 2005 год Расея прадала Судану ваеннай тэхнікі на 21 млн даляраў, а Кітай – на 24 млн, пры гэтым "усведамляючы, што шматлікія з гэтых узбраенняў выкарыстоўваюцца непасрэдна для нападаў на мірнае насельніцтва". У дакладзе Amnesty International ёсць фатаграфіі, на адной з якіх, зробленай у населеным пункце Н’яла ў Дарфуры ў перыяд паміж студзенем і сакавіком 2007 года, адлюстраваны баявы гелікоптэр Мі-24. На другім здымку бачны перафарбаваны ў белы колер (гэта колер ААН) ваенна-транспартны самалёт Ан-26 з рэгістрацыйным нумарам ST-ZZZ. Усяго самалётаў з такім нумарам было заўважана тры і іх прысутнасць звязваецца ў дакладзе з "непацверджанымі бамбаваннямі ў Дарфуры". Даклад арганізацыі шмат у чым абапіраецца на аповеды відавочцаў з Дарфура і "канфідэнцыйныя крыніцы". Арганізацыя прапаноўвае зрабіць больш жорсткім эмбарга і скласці спіс грузаў, якія забароненыя да ўвозу ў Судан, размясціць для праверкі захавання гэтай забароны супрацоўнікаў ААН ва ўсіх партах і аэрапортах Судана, і затрымаць усе ўжо заказаныя партыі вайсковых грузаў. Грамадзянская вайна ў заходняй суданскай правінцыі Дарфур працягваецца з лютага 2003 года. Паводле дадзеных ААН, за гэты час у рэгіёне загінулі каля 200 тысяч чалавек, больш як два з паловай мільёна сталі бежанцамі. Жыхары Дарфура, якія пакідаюць свае дамы, змушаныя хавацца ў лагерах бежанцаў, размешчаных у суседніх з Дарфурам раёнах Судана, а таксама ў прымежных тэрыторыях Чаду і ЦАР. Місіі міжнародных гуманітарных арганізацый, якія аказваюць дапамогу дарфурскім бежанцам, ужо неаднаразова падвяргаліся нападам варагуючых у Дарфуры груповак паўстанцаў і праўрадавых наёмных атрадаў джанджавідаў. Змешчаны з 2004 года ў рэгіёне сямітысячны міратворчы кантынгент Афрасаюза (АС) з прычыны фінансавых праблем не спраўляецца з ускладзенай на яго задачай па кантролі за бяспекай і выконваннем пагадненняў аб спыненні агню. Высунутая ААН ініцыятыва па замене афрыканскіх міратворцаў у Дарфуры на ваенныя сілы ААН не сустрэла разумення ва ўрадзе Судана, які назваў гэтыя планы "новай каланіяльнай экспансіяй Захаду". Пад моцным міжнародным ціскам Хартум пагадзіўся толькі на тое, каб ААН аказала сілам АС тэхнічную і фінансавую падтрымку. Разам з тым, суданскія ўлады замінаюць працы ў Дарфуры афіцыйных службоўцаў ААН. У кастрычніку 2006 года персонай нон грата ў Судане быў абвешчаны спецпасланнік генеральнага сакратара ААН Ян Пронк, накіраваны ў гэтую краіну для мірнага ўрэгулявання дарфурскага канфлікту.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|