Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Карыкатура на Пуціна прызнаная лепшай у свеце 18:26, 08/05/2007
Карыкатура на расейскага прэзідэнта Пуціна перамагла на конкурсе «World Press Cartoon» (Карыкатура ў сусветнай прэсе), абышоўшы больш за 800 прац, якія былі дасланыя на конкурс, які адбыўся ў Партугаліі. Пра гэта паведаміў канал “Еўраньюс”. Аўтар карыкатуры - шведскі мастак-карыкатурыст Рыбер Хансан (Riber Hansson).
«World Press Cartoon» – адзін з самых аўтарытэтных міжнародных конкурсаў мастакоў-сатырыкаў і карыкатурыстаў, які адбірае лепшыя працы, надрукаваныя ў вядучых выданнях свету.