Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр падасць у адстаўку 27 чэрвеня, пасля 10 год знаходжання ва ўладзе. Пра гэта ён паведаміў у чацвер падчас выступу ў сваёй афіцыйнай выбарчай акрузе.
"Я вярнуўся туды, дзе ён пачаўся, мой палітычны шлях, тут ён і скончыцца, – сказаў ён. –Цяпер партыя (лейбарысцкая – ІФ) абярэ 27 чэрвеня новага лідэра".
Пасля гэтага Т.Блэр аўтаматычна пакідае і пасаду кіраўніка ўрада.
Ён заявіў, што ў якасці прэм`ер-міністра "прымаў тыя рашэнні, якія лічыў правільнымі".
У Трымдане 11 чэрвеня 1994 года ён пачаў кампанію з мэтай стаць лідэрам лейбарыстаў. Т.Блэр перамог на парламенцкіх выбарах і стаў прэм`ер-міністрам у 1997 годзе.
Новым лідэрам партыі і кіраўніком урада павінен стаць цяперашні міністр фінансаў Гордан Браўн.