Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 1011 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У мястэчку Бобр пашкодзілі помнік афіцэру «Смершу»
09:56, 10/05/2007

8 траўня ў мястэчку Бобр невядомымі быў пашкоджаны помнік на месцы гібелі афіцэра савецкай вайсковай контравыведкі “Смерш” Васіля Чабатарова. Гэта другое такое здарэньне з помнікам за апошнія два гады.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Крупскага раёну ўзялі тлумачэньні з жыхара Бобру мастака Алеся Пушкіна.

“Я пытаюся: маўляў, чаму вы прыйшлі менавіта да мяне? – апавядае Алесь Пушкін «Радыё Свабода». – Адказваюць, маўляў, людзі гавораць, што гэта ты зрабіў... Беларус маёр Кішкурна Аляксандар Міхайлавіч размаўляць са мной на беларускай мове, складаць пратакол на беларускай мове адмовіўся...”

Алесь Пушкін спрабуе даць адказ, чаму вандалізм паўтараецца напярэдадні 9 траўня:

“Чаму менавіта з помнікам сьмершаўцу? Вы ведаеце, што такое сьмершаўцы, чэкісты — гэта заградатрады. Чамусьці гэтаму чалавеку шкодзіцца памяць. Відаць, ягоны помнік ставяць пад пэўны сумнеў”.

Алесь Пушкін падкрэсьлівае, што ніхто не падымаў рукі на помнік мясцовым жыхарам, якія загінулі ў часе ІІ усясьветнай вайны ад рук нацыстаў. Алесь Пушкін задае пытаньні:

“Чаму помнік чужому чалавеку, які загінуў за вызваленьне Бабра, шкодзіцца? Чаму гэта тэндэнцыя? А помнік, які знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, дзе зьбіраецца моладзь, і няма такога вандалізму?”

Краязнаўца і экскурсавод Антон Астаповіч прафэсійна вандруе па Беларусі й ня часта сустракаў помнікі супрацоўнікам савецкіх карных органаў:

“Я цікаўлюся гэтай праблемай. У Смаргоні ёсьць помнік забітаму ў 1948 годзе старшаму лейтэнанту МГБ. У Клецку — мэмарыяльная шыльда. У Клецку іх адстрэльвалі ад 1944 да 1952 году. Гэтая зьява — помнікі паваенным сьмершаўцам і супрацоўнікам МГБ — у нас фрагмэнтарная. Я больш такіх фактаў ня чуў”, -- кажа гісторык.

Помнік сьмершаўцу Чабатарову ў Бабры быў адрамантаваны да 9 траўня.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: