Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 1011 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Дзень Перамогі арыштоўвалі за віншаваньне ветэранаў
09:55, 10/05/2007

9 траўня падчас святкаваньня Дня Перамогі ў Менску былі затрыманыя актывісты моладзевых дэмакратычных арганізацыяў. Сябры ініцыятывы “Новы шлях” віншавалі вэтэранаў у менскім парку Горкага. Яны раздавалі ім паштоўкі з улёткамі, у якіх заклікалі падтрымаць моладзь, што адстойвае дэмакратычныя каштоўнасьці.

У паштоўках былі маленькія ўлёткі, у якіх, у прыватнасьці, напісана: “Цяпер, калі ўлада прымае законы, скіраваныя супраць беларускага народу, каб пазбавіць нас законных ільготаў, магчымасьці нармальна працаваць і зарабляць, мы мусім абараніць тое, што нам гарантавана дзейнымі законамі і Канстытуцыяй”.

Аўтары заклікалі вэтэранаў падтрымаць моладзь. Вэтэраны дзякавалі за віншаваньне. Некаторыя станоўча рэагавалі на зьмест улётак.

“Мы прыйшлі, каб павіншаваць вэтэранаў у гэтае вялікае сьвята і нагадаць ім, што ў нашай краіне парушаюцца правы чалавека, што гэты рэжым вельмі нагадвае Нямеччыну 1937 году. Прыйшлі, каб падзякаваць вэтэранам за тое, што яны ўратавалі сьвет і нашу краіну, у якой мы спадзяемся пабудаваць сапраўднае дэмакратычнае грамадзтва”, -- патлумачыла “Свабодзе” мэту акцыі ўдзельніца акцыі Крысьціна.

Супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну падышлі да маладых людзей, калі ў тых ужо не засталося ніводнай улёткі. Маладыя людзі прадэманстравалі міліцыянтам толькі паштоўку.

Супрацоўнікі міліцыі параіліся са сваім кіраўніцтвам і выклікалі па рацыі спэцназаўцаў, каб тыя даставілі пяцярых актывістаў арганізацыі ў пастарунак. Але тыя зь нейкіх прычынаў не маглі хутка прыйсьці на месца затрыманьня.

На заўвагі мінакоў, чаму не затрымліваюць падлеткаў нападпітку, якія нясуць бутэлькі зь віном, міліцыянты казалі, што маюць больш важны клопат. Потым яны перапісалі ў юнакоў пашпартныя зьвесткі й сышлі.

Таксама ўчора ў цэнтры Менску пасьля сьвяточнага салюту супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху 19-гадовага Ільлю Шарбінскага і 17-гадовага Рамана Багдановіча.

Паводле хлопцаў, хутчэй за ўсё яны забралі ўвагу міліцыянтаў тым, што мелі на вопратцы значкі “За свабоду!”. Ільлю Шарбінскага і Рамана Багдановіча міліцыянты даставілі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.

Хлопцы паведамілі “Радыё Свабода”, што былі сьведкамі таго, як п’яныя маладзёны пасьля сьвяточнага салюту хуліганілі, зрывалі афіцыйныя сьцягі Рэспублікі Беларусь, кідалі іх на зямлю і ў Сьвіслач.







напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: