Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 1011 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Супраць Яраслава Грышчэні зноў узбудзілі крымінальную справу
17:52, 10/05/2007

Непоўнагадоваму моладзеваму актывісту Яраславу Грышчэню 10 траўня абвясцілі пра тое, што ў дачыненні яго зноў узбудзілі крымінальную справу. Адпаведную пастанову яму ўручыла следчая Баранавіцкага ГАУС Юлія Аскальдовіч.

У ім гаворыцца, што Яраслаў Грышчэня пасля заявы ў Баранавіцкім ГАУС, зробленай ім 20 красавіка 2007 года аб добраахвотным спыненні ўдзелу ў дзейнасці «Маладога Фронту», «фактычна працягнуў удзел у дзейнасці гэтага незарэгістраванага грамадскага аб`яднання пры правядзенні шэсця «Чарнобыльскі шлях» 26 красавіка 2007 года, пра што сведчаць адснятыя матэрыялы», паведамляе прэс-служба АГП.

На падставе гэтага пракурор горада Баранавічы, старэйшы дарадца юстыцыі Аляксандр Смаль пастанавіў узбудзіць крымінальную справу па артыкуле 193-1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). І накіраваў крымінальную справу “для вытворчасці папярэдняга следства ў следчы аддзел Баранавіцкага ГАУС”.

Юлія Аскальдовіч уручыла Яраславу Грышчэню позву з выклікам на допыт 11 траўня ў 10.00.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: