Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 1011 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Еўрапарламент: У Расеі не атрымалася раскалоць Еўропу
16:26, 10/05/2007

Дэпутаты Еўрапарламента заяўляюць, што ў Расеі не атрымаецца раскалоць Еўропу з прычыны расейска-эстонскага канфлікту. Пра гэта дэпутаты з розных парламенцкіх груп казалі 9 траўня ўвечары падчас абмеркавання ходу падрыхтоўкі да саміту Расея–ЕЗ, запланаванага на 18 траўня.

"Гэта была сапраўдная атака на суверэннасць адной з краін-сябраў ЕЗ, але Расея не павінна лічыць, што такімі паводзінамі ў яе атрымаецца падзяліць ЕЗ", – заявіў лідэр найбуйнейшай дэпутацкай групы Еўрапарламента – групы народных партый Жазэф Доль (Францыя).

Ён таксама адзначыў, што цяпер – не час “халоднай вайны”, а таму Еўракамісія і Рада ЕЗ мусяць распрацаваць спецыяльную стратэгію супрацоўніцтва з Расеяй. Прадстаўнік групы сацыялістычных партый Ян-Марынус Вірсма (Нідэрланды) адзначыў непрымальнасць паўтору такіх акцый, як супраць Эстоніі. А лідэр групы ліберальных партый Грэхем Уотсан выказаў нават перакананне ў тым, што трэба адкласці правядзенне саміту Расея–ЕЗ, адзначыўшы, што яго група будзе галасаваць за гэта падчас сённяшняга прыняцця рэзалюцыі па Расеі.

"Дыялог – гэта вельмі важна, але дыялог – гэта не два маналогі... Прадстаўнікі Рады Еўропы і Еўракамісіі сказалі добрыя словы, але ім бракуе жорсткасці. Трэба адкласці саміт, пакуль Расея не захоча размаўляць мовай дэмакратыі", – сказаў ён. Прадстаўнік групы "зялёных" Даніэль Кон-Бендыт (Нямеччына) адзначыў, што Расея – гэта не СССР, хоць у шматлікіх пытаннях яна прэтэндуе на палітыку СССР – палітыку магутнасці, не столькі вайсковай, колькі эканамічнай і, у прыватнасці, энергетычнай.

"Мы павінны мець стасункі з Расеяй, але мы таксама павінны мець стасункі з Саудаўскай Аравіяй, але гэта не значыць, што мы прызнаем, што Саудаўская Аравія, у якой варам адсякаюць руку, рухаецца ў правільным кірунку", – заявіў дэпутат. Прадстаўнік групы аб`яднаных левых Мека Сепанен (Фінляндыя) адзначыў, што ЕЗ не можа дазволіць падзелу Еўропы, адзначыўшы, што часам гэта адбываецца на практыцы. "Гэта часам адбываецца, і, што абсалютна непрымальнае, з боку некаторых краін ЕЗ, якія спрабуюць будаваць больш прывілеяваныя стасункі з Расеяй", – сказаў прадстаўнік левых.

Прадстаўнік групы правых партый Браян Кроле (Вялікабрытанія) адзначыў, што цяпер у Расеі назіраецца новая форма аўтарытарызму, якая выяўляецца, у тым ліку, у нападзе на амбасаду Эстоніі ў Маскве, у выкарыстанні энергетыкі з мэтай прымусіць падпарадкавацца жаданням Расеі. "Мы павінны прадэманстраваць грамадзянам Эстоніі, што яны не пакінутыя, што яны з`яўляюцца грамадзянамі Еўропы", – падкрэсліў дэпутат.

Саміт Расея–ЕЗ запланаваны на 18 траўня ў Самары. Пасля абвастрэння сітуацыі вакол эстонскай амбасады ў Маскве, у Еўразвязе абмяркоўвалі магчымасць перанясення саміту на пазнейшую дату – да ўрэгулявання эстонска-расейскага крызісу, паведамляе агенцтва “УНИАН”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: