Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь пацвярджае, што да 1 чэрвеня аддасць частку акцый «Белтрансгаза» Расеі 13:33, 10/05/2007
ААТ "Газпром" і ААТ "Белтрансгаз" створаць сумеснае прадпрыемства да 1 чэрвеня 2007 года, паведаміў у гутарцы з журналістамі першы віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка. "Да 1 чэрвеня СП будзе створанае. Сёння ў мяне адбылася тэлефонная гутарка з Аляксеем Мілерам па абмеркаванні апошніх пытанняў стварэння СП", – сказаў У.Сямашка. Ён адзначыў, што калі ў лютым беларускі і расейскі бакі мелі па гэтым пытанні 31 пункт рознагалоссяў, то на ўчора засталося 2,5 пункты.
"Сёння адзін праблемны пункт быў зняты, і заўтра мы разлічваем зняць усе пытанні", – сказаў У.Сямашка. Ён паінфармаваў, што да канца траўня бакі вызначаць пэўную дату падпісання дамовы куплі-продажу акцый "Белтрансгаза", паведамляе “Інтэрфакс”.
Што тычыцца механізму продажы "Газпрому" 50% акцый "Белтрансгаза", то, як раней паведамляў У.Сямашка, 2,5 млрд. даляраў будуць выплачвацца роўнымі часткамі цягам чатырох гадоў. "Для таго каб з 1 чэрвеня 2007 года "Газпром" меў 12,5% акцый, ён павінен прыкладна да 20 траўня пералічыць у бюджэт Беларусі 625 млн. даляраў. Пасля гэтага ён цэлы год будзе валодаць 12,5% "Белтрансгаза". Потым да 1 чэрвеня 2008 года, калі "Газпром" заплаціць яшчэ 625 млн. даляраў, яму ўжо будзе належаць 25% кампаніі і гэтак далей", – растлумачыў ён.
Такім чынам, да 1 чэрвеня 2010 года, калі "Газпром" выплаціць у бюджэт Беларусі ўсе 2,5 млрд. даляраў, ён будзе валодаць 50% акцый "Белтрансгаза".