Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 1011 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Развітанне з сацыяльнымі льготамі
10:45, 10/05/2007

Апошнімі двума тыднямі грамадскасць хвалюе пытанне будучай адмены льгот насельніцтву. Як сцвярджаюць у Адміністрацыі прэзідэнта, зэканомленныя ў выніку скарачэння датацый і выплат грошы не знікнуць, а пойдуць на падтрымку праграмы “Дзеці Беларусі”.

Тым не менш, студэнтам і пенсіянерам ад такой перспектывы не лягчэй, бо пацерпяць яны больш за астатніх, а да дзетараджэння навучэнцы і змешчаныя на заслужаным адпачынку дачыненне маюць значна меншае, чым прадстаўнікі астатніх сацыяльных груп. Трэба адзначыць, што ніводнай краіне свету не атрымалася стварыць эфектыўную і стройную сістэму сацзабеспячэння, якая была б свабодная ад злоўжыванняў і задавальняла ўсе зацікаўленыя бакі. Пэўна, і стварыць цалкам справядлівую сістэму пераразмеркавання грамадскіх прыбыткаў проста немагчыма, бо незадаволеныя і «абдзеленыя» будуць у грамадстве заўсёды. У любой краіне яны ў абсалютнай большасці: багатым не падабаюцца высокія падаткі, бедным не па сэрцы нізкая эфектыўнасць стрыжкі поўсці з тоўстых авечак.

Але ў любой дзяржаве, якая займаецца пытаннем сацзабеспячэння сур`ёзна, а не ў савецкім стылі «каб усім пароўну», сістэма падтрымкі з`яўляецца адраснай. Гэта значыць, дапамога даецца менавіта тым, хто ў ёй патрабуецца. Найбольш распаўсюджаны спосаб – гэта выплаты тым, чый прыбытак не дасягае ўзроўню пражытачнага мінімуму (а не 60% гэтага, як плануе наш урад).

Нельга забываць і пра тое, што сацыяльныя выплаты бываюць не толькі прамымі (пенсіі, стыпендыі, датацыі і льготы), але і ўскоснымі. Менавіта апошнія прымячаюцца менш за ўсё, таму надзвычай па сэрцы ўрадавым структурам з прычыны нізкага кантролю за выдаткоўваннем сродкаў у гэтай галіне. У большасці замежных эканамістаў па-ранейшаму выклікае здзіўленне субсідаванне камунальных выдаткаў у большасці постсавецкіх краін.

Накшталт, аплачваючы за насельніцтва палову выдаткаў за арэнду, ацяпленне і іншыя паслугі, урад дапамагае маламаёмасным. Насамрэч найбольшую выгаду атрымаюць уладальнікі шматпакаёвага жылля з вялікай колькасцю бытавых прыбораў. Калі сям`я з 3-4 чалавек у аднапакаёвай кватэры дзякуючы шчодрасці ўрада зэканоміць 20-30 тыс. рублёў, то двое, якія пражываюць у 4-5 пакоях, атрымаюць бонус у 80-100 тыс. рублёў у месяц. Таму ўсеагульнага субсідавання аплаты па жыроўках няма практычна ў ніводнай краіне з рынкавай эканомікай. Нават у сталіцах суседніх Украіны і Расеі пачалі пераходзіць да прынцыпу поўнай аплаты жыллёвых паслуг. Увогуле пазбаўляць падтрымкі студэнтаў – проста сорамна і нават дзесьці непрыстойна. Гэтая група насельніцтва падтрымліваецца ў кожнай краіне. Маладыя людзі надзвычай мабільныя, і частыя паездкі падчас вакацыяў неабходныя для іх агульнага развіцця, а таксама для пашырэння далягляду.

Шмат студэнтаў, вядома, у стане і самі плаціць за свае квіткі. Але пытанне ў тым, што тыя, каму бракуе грошай, правядуць студэнцкія гады ў інтэрнаце або з бацькамі. А гэта адназначна адаб`ецца на іх будучыні, і грамадства ў выніку заплаціць значна больш высокую цану, атрымаўшы зашоранага спецыяліста, не здольнага думаць у шырэйшых катэгорыях, чым патрэбы свайго раёна. Мала дзе сустракаецца і неабходнасць пажылым людзям цалкам аплачваць сваё лячэнне і лекі. Відавочна, што людзі састарэлага ўзросту часцей хварэюць, а значыць, увесь іх пенсійны прыбытак можа сыходзіць на лекараў і медыкаменты. Тут падыход можа быць выбарчым. Так, напрыклад, знаёмы 62-гадовы ангелец, які працаваў у Беларусі, распавядаў, што па дасягненні 60 гадоў ён стаў атрымоўваць 40 фунтаў у зімовы перыяд штомесяц на ацяпленне натурай (у яго выпадку – вуголлем) ад Яе Вялікасці і такую самую суму – ад мясцовых улад на бензін. Аднак з прычыны нязменнага знаходжання за мяжой ён адмаўляўся ад гэтых бонусаў, роўна як і ад субсідыі на медыкаменты і лячэнне. Бясплатныя медпаслугі для пажылых у Вялікабрытаніі падаюцца «у парадку жывой чаргі», і, напрыклад, для лячэння карыесу можна чакаць некалькі месяцаў. Таму тым, у каго і пасля 60 гадоў прыбытак дазваляе, больш выгодна лячыцца за наяўнасць або па страхоўцы.

Антось АНІН, «Ежедневник»


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: