Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 1011 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускім НПЗ бракуе нафты
11:42, 10/05/2007

Беларускаму ААТ "Мазырскі НПЗ" у траўні бракуе 200 тысяч тон нафты з прадугледжаных паліўным балансам “саюзнай дзяржавы” аб`ёмаў на пастаўку чыгуначным транспартам для выканання даручэння ўрада аб поўнай загрузцы магутнасцяў расейскай нафтай, паведаміў ПРАЙМ-ТАСС прадстаўнік адміністрацыі прадпрыемства.

Ён нагадаў, што ўрад запатрабаваў ад беларускіх НПЗ забяспечыць, пачынаючы з траўня, не толькі выкананне балансу нафтавай сыравіны “саюзнай дзяржавы” Беларусі і Расеі, але і нагнаць адставанне ад графіка паставак расейскай нафты. "Толькі ў гэтым выпадку Беларусь здолее ў поўным аб`ёме аднавіць экспарт беларускай нафты, на чым настойвае ўрад", – сказаў суразмоўца.

Па яго словах, выканаць гэтае даручэнне вельмі складана. "Пастаўкі нафты па трубе абмежаваныя балансам, а кошт нафты нашмат, якая пастаўляецца па чыгунцы, вышэйшы за кошт "трубнай" нафты", – растлумачыў прадстаўнік завода.

Цягам студзеня–сакавіка гэтага года чыгуначным транспартам у Беларусь пастаўленыя толькі 478 тыс. Тон нафты (49% ад плана), трубаправодным транспартам – 3,645 млн. тон (83% ад плану). "Расейскія кампаніі выяўляюць гатоўнасць павялічыць пастаўкі нафты па чыгунцы, аднак пры гэтым настойваюць на павелічэнні прэміі для кампаній", – канстатаваў суразмоўца.

Па яго словах, каб выканаць планавыя заданні, у траўні Мазырскаму НПЗ не хопіць 200 тысяч тон "калёснай" нафты. Як будзе папоўнены гэты дэфіцыт, пакуль невядома. У той самы час урад настойвае, каб НПЗ працавалі з стоадсоткавай загрузкай – 31 тыс. тон нафты ў суткі.
Паводле інфармацыі, атрыманай у органах дзяржкіравання, у канцы красавіка прадстаўнікі Мазырскага НПЗ планавалі выехаць у Азербайджан, каб дамовіцца наконт паставак па чыгунцы азербайджанскай нафты. Аднак разлікі паказалі немэтазгоднасць такіх паставак з прычыны больш высокай цаны.

Баланс нафтавай сыравіны ў 2007 г прадугледжвае пастаўку на беларускія НПЗ 21,5 млн. тон расейскай нафты. У тым ліку трубаправодным транспартам павінны быць пастаўленыя 17,6 млн. тон, чыгуначным транспартам – 3,9 млн. тон.

Невыкананне нафтавага балансу “саюзнай дзяржавы” абумоўленае ўвядзеннем новых правіл паставак расейскай нафты на беларускія НПЗ у 2007 г. Рэзкі спад паставак нафты назіраўся ў студзені, калі трубаправодным транспартам было пастаўлена 47% ад плану, а чыгуначным – 43% ад плану. Гэтая сітуацыя была выкліканая ўвядзеннем РФ з 1 студзеня 2007 года мытнай пошліны на нафту ў памеры 180,7 дал/т. Беларускі бок адмовіўся закупляць нафту па такой цане.

У выніку з 1 па 12 студзеня расейская нафта не паступала ў Беларусь з прычыны адсутнасці кантрактаў. Пастаўкі былі адноўленыя з 13 студзеня, пасля дасягнення дамоўленасцяў па ўмовах пастаўкі нафты. Аднак нягледзячы на неаднаразовыя прапановы беларускага боку расейская "Транснафта" не папоўніла недапастаўленыя на пачатку студзеня аб`ёмы, спаслаўшыся на неабходнасць выканання экспартных кантрактаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: