Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 1011 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Азербайджанскай нафты ў Беларусі будзе няшмат
16:30, 10/05/2007

Паводле ацэнкі спецыялістаў, гадавыя аб’ёмы здабычы Беларуссю нафты ў Азербайджане могуць быць дастаткова невялікімі, паведамляе БелТА, і дадае, што і гэта ўнясе “значны ўклад” у гарантаванне беларускай энергабяспекі.

"Беларуснафта" працягвае абмеркаванне з Баку магчымых варыянтаў супрацоўніцтва па сумеснай распрацоўцы нафтавых радовішчаў, паведаміў агенцтву намеснік генеральнага дырэктары па геалогіі аб`яднання Валеры Бескапыльны.

Нагадаўшы, што Менскам раней атрыманыя "прапановы па ўдзеле ў распрацоўцы азербайджанскіх радовішчаў", ён адзначыў, што пакуль рана казаць пра пэўныя радовішча і магчымую долю беларускага боку.

"Усё ў працэсе перамоваў", – сказаў В.Бескапыльны.

Цяпер бакам неабходна ацаніць эканамічную эфектыўнасць сумесных праектаў. Гаворка ідзе пра магчымы беларускі удзел у радовішчах на тэрыторыі Азербайджана, якія ўжо распрацоўваюцца, з выкарыстаннем тэхналогій, якія ўжываюць беларускія спецыялісты: метадаў падвышэння нафтааддачы пластоў і інш.

Гэты самы метад – падвышэння нафтааддачы пластоў, дарэчы, прыцягнуў і іранскіх нафтавікоў. На мінулым тыдні Тэгеран ухваліў прадстаўлены "Беларуснафтай" генплан распрацоўкі нафтавага радовішча Джафейр, магутнасць якога, па папярэдніх ацэнках, складзе каля 30 тыс. барэляў у дзень. Справа за "малым" – фінансаваннем.

Паводле інфармацыі «Белорусских новостей», для рэалізацыі праекту Беларусь збіраецца прыцягнуць інвестыцыі в`етнамскай дзяржаўнай нафтагазавай кампаніі Petrovietnam, якая, накшталт, згодна цалкам аплаціць беларускія выдаткі ў Іране, пры ўмове стварэння на парытэтных з "Беларуснафтай" пачатках сумеснага прадпрыемства.

Для гэтага, зрэшты, яшчэ неабходна атрымаць згоду іранскага боку. Хутчэй за ўсё, пытанне будзе абмяркоўвацца падчас знаходжання прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада ў Беларусі.

А гэта адбудзецца ўжо ў самыя блізкія два тыдні.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: