Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Узгадняецца праект нафтаправода ў абыход Беларусі 16:47, 10/05/2007
Мінпрамэнерга Расеі накіравала на ўзгадненне ў Мінтранс і Мінэканамразвіцця праект загаду ўрада аб будаўніцтве нафтаправода ў абыход Беларусі (БТС – ІІ), паведаміла “Інтэрфаксу” крыніца ў адным з ведамстваў.
Паводле яго дадзеных, праект загаду, які складаецца з трох пунктаў, у адрозненні ад першапачатковага варыянту Мінпрамэнерга, не змяшчае абавязальніцтваў РГА ЕЭС па электразабеспячэнні аб`ектаў БТС II, этапнасці будаўніцтва нафтаправода і даручэнні ФСТ па павелічэнні тарыфаў на транспартоўку нафты для фінансавання працэнтаў па крэдытах для яго будаўніцтва.
Паводле інфармацыі крыніцы, у сувязі з меркаваным пашырэннем прапускной здольнасці порта Прыморск з 75 да 150 млн тон нафты ў год Мінтранс лічыць неабходным прадугледзець у праекце загаду фінансаванне прац па гарантаванні бяспекі плавання ў акваторыі порта і на яго падыходах, у тым ліку за кошт выкарыстання дадатковых ледаколаў, за кошт павелічэння тарыфаў на транспартоўку.