Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 1011 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Дзень Перамогі Лукашэнка гаварыў пра рэвалюцыі
09:57, 10/05/2007

Аляксандар Лукашэнка ўзяў удзел у сьвяточным шэсьці з нагоды Дня Перамогі. Ён з сынамі і ўнучкай прайшоў на чале калёны разам з вэтэранамі ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі.

Выступаючы на плошчы Перамогі, Аляксандар Лукашэнка павіншаваў вэтэранаў са сьвятам перамогі і прапанаваў ушанаваць памяць загінулых хвілінай маўчаньня, паведаміла “Радыё Свабода”.

Сярод іншага Аляксандар Лукашэнка ў сваёй прамове адзначыў, што “цяперашнія прэтэндэнты на ўсясьветнае ўладарства спрабуюць выкарыстаць вайну ў якасьці інструмэнту замежнай палітыкі. Пры дапамозе сілы адстойваюць свае геапалітычныя і драпежніцкія эканамічныя інтарэсы, душаць тыя дзяржавы, якія сталі на незалежны шлях разьвіцьця. Пры гэтым прыкрываюць сваю сутнасьць ілжывымі словамі пра дэмакратыю, абарону правоў чалавека і свабоду. Дзеяньні такіх міратворцаў пакідаюць раны, якія зеўраюць у розных рэгіёнах плянэты, як, напрыклад, у былой Югаславіі, Аўганістане і Іраку”.

Аляксандар Лукашэнка выказаў занепакоенасьць разьмяшчэньнем базаў НАТО ля межаў Беларусі.

Паводле кіраўніка Беларусі, “гэтак званыя прыхільнікі дэмакратыі абапіраюцца на дэструктыўныя сілы ўнутры дзяржавы. Спробы ажыцьцявіць каляровую рэвалюцыю неаднойчы чыніліся і ў адносінах да нашай спакойнай Беларусі”. Аднак, паводле Лукашэнкі, “гэтая падрыўная тактыка атрымала годны адпор з боку беларускага народу”.

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што “гнеў і абурэньне выклікаюць у нас глумленьне над героямі і ахвярамі войнаў, такія, як дэмантаж помніка савецкаму воіну-вызвольніку ў Эстоніі і закрыцьцё польскімі ўладамі савецкай экспазыцыі ў музэі канцлягеру Асьвенцім”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: