Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 1011 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусы выказалі салідарнасьць з эстонцамі
12:57, 10/05/2007

Кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна- Хрысьціянскай Партыі – БНФ направілі ліст прэзідэнту Эстоніі Тоомасу Хэндрыку Ільвэсу, у якім выказалі падтрымку палітычнаму кіраўніцтву Эстоніі і эстонскаму народу, “якія бароняць сувэрэнітэт і незалежнасьць сваёй Дзяржавы ад імпэрскіх правакацыяў Масквы”.

Прэзыдэнту Эстоніі
сп. Тоомасу Хэндрыку Ільвэсу




Шаноўны спадар Прэзыдэнт,

Апошнім часам Расея актывізавала кампанію супраць эстонскай дзяржавы і эстонскага народу. Кіраўніцтва Крамля інспіравала байкот эстонскіх тавараў у Расеі, прыняло шэраг іншых захадаў эканамічнага ўціску Эстоніі. Вышэйшыя прадстаўнікі дзяржаўнай улады Расеі робяць агрэсіўныя палітычныя заявы, у якіх пагражаюць Эстоніі “ускладненьнем адносінаў”. Па ўсёй Расеі разгорнута правакацыйная кампанія, якая мае на мэце зганьбіць эстонскі народ, ягоныя нацыянальныя традыцыі. З Масквы гучаць абвінавачваньні эстонцаў у “фашызме”, “блюзьнерстве” і “вандалізме”. У сваёй антынароднай правакацыі Расея выкарыстоўвае таксама прадстаўнікоў расейскай меншасьці, якія пражываюць на тэрыторыі Эстоніі. Увесь сьвет пабачыў, як яны арганізавалі пагромы ў цэнтры Таліна і ў іншых гарадах Эстоніі. Расейскія вандалы пашкодзілі і зьнішчылі некалькі помнікаў эстонскім героям, якія змагаліся супраць расейскай агрэсіі ў 1918-м і 1940-х гадах. Толькі дзякуючы прафэсійным дзеяньням эстонскай паліцыі і адэкватным паводзінам эстонскага грамадзтва ўладам удалося навесьці ў краіне парадак.

Такім чынам Масква спрабуе запалохаць эстонскі народ і кіраўніцтва Эстоніі. Дэмантаж савецкага помніка і перанос яго на вайсковыя могілкі ў Таліне – гэта толькі прэтэкст для разгортваньня агрэсіўных дзеяньняў Расеі. Агульнавядома, што на ўсёй тэрыторыі Расеі па лясах і палях ляжаць непахаваныя парэшткі мільёнаў ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў і войнаў, многія пахаваньні закінуты і разбураны. Гэты ганебны факт не клапоціць кіраўнікоў і грамадзтва Расеі. Менавіта Расея зьяўляецца прыкладам варварскіх адносінаў да пахаваньняў ахвяраў.

Помнікі савецкай эпохі адлюстроўваюць антычалавечыя камуністычныя ілюзіі. У краінах, якія пазбавіліся ад расейскай акупацыі, большасьць камуністычных помнікаў былі дэмантаваны як сымвалы акупацыйнай улады. Эстонскі народ мае права самастойна вызначаць свае адносіны да эстэтыкі расейскага таталітарызма.

Антыэстонская правакацыя Масквы зьяўляецца часткай імпэрскай палітыкі Крамля супраць незалежных дзяржаваў. Ваенная агрэсія Расеі ў Грузіі і Малдове, імкненьне ліквідаваць Беларускую дзяржаву і захапіць тэрыторыю, шалёная кампанія русіфікацыі і асіміляцыі, а таксама падпарадкаваньне беларускай арміі пад ваенную стратэгію Расеі, агрэсіўная палітыка супраць балтыйскіх краінаў сьведчаць пра нежаданьне Расеі мірна суіснаваць з суседнімі дзяржавамі. Безумоўна, кіраўніцтва Крамля зацікаўлена ў канфрантацыі з эўрапейскімі краінамі. Сапраўднай мэтай агрэсіўных дзеяньняў Расеі зьяўляецца не клопат аб бронзавай скульптуры, а забесьпячэньне трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну для сп. Пуціна. Менавіта дзеля гэтага штучна ствараецца міжнародная напружанасьць і праводзіцца дэмагагічная апрацоўка расейскага насельніцтва, для якога крамлёўскае кіраўніцтва знаходзіць чарговых ворагаў.

Мы выказваем нашу падтрымку палітычнаму кіраўніцтву Эстоніі і эстонскаму народу, якія бароняць сувэрэнітэт і незалежнасьць сваёй Дзяржавы ад імпэрскіх правакацыяў Масквы.

Кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ


камэнтароў: 30

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: