Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 1011 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзяржава будзе субсідаваць перапрацаўнікоў нафты
17:17, 10/05/2007

Беларусь усталёўвае для нафтаперапрацоўчых заводаў (НПЗ) і расейскіх кампаній, якія пастаўляюць нафту ў краіну на давальніцкіх умовах, дзяржаўныя субсідыі на ўзроўні 90 % ад стаўкі экспартнай пошліны на ўвазную ў краіну нафту. Як паведаміла ПРАЙМ-ТАСС крыніца ў органах дзяржаўнага кіравання, адпаведны ўказ быў падпісаны 4 траўня.

Паводле дакумента, субсідыя будзе падавацца перапрацаўнікам нафты, якія пастаўлялі ў краіну нафту, пачынаючы з красавіка. Плануецца, што субсідыі будуць падавацца да 1 ліпеня. Потым мяркуецца выпрацаваць новы механізм забеспячэння паставак сыравіны на НПЗ.
Як раней паведамлялася, да 1 ліпеня плануецца завяршыць працэс стварэння Беларускай нафтавай кампаніі – дзяржаўнай структуры, якая будзе займацца закупам нафты і рэалізацыяй нафтапрадуктаў. Пры гэтым мяркуецца захаваць давальніцкую нафтаперапрацоўку датуль, пакуль Беларуская нафтавая кампанія не запрацуе ў поўную сілу.

Паводле ацэнках экспертаў, увядзенне дзяржаўных субсідый у памеры 90% ад стаўкі ўвазной пошліны на нафту наўрад ці істотна падвысіць рэнтабельнасць перапрацоўкі, бо ўжо з 1 чэрвеня будуць значна падвышаныя пошліны на расейскую нафту. Экспартная пошліна на нафту ў Расеі складзе 200,6 даляра за тону супраць дзейнай цяпер стаўкі пошліны ў 156,4 даляра. Вывазная пошліна на светлыя нафтапрадукты з 1 чэрвеня складзе 147,5 даляра за тону супраць 117,7 даляраў цяпер, а на цёмныя нафтапрадукты – 79,4 даляра супраць 63,4 даляра за тону.

Беларусь і Расея 12 студзеня падпісалі міжурадавае пагадненне аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў.

Гэтым пагадненнем Расея і Беларусь вызначылі стаўкі экспартнай пошліны на расейскую нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь. Стаўка пошліны ў 2007 годзе будзе разлічвацца з ужываннем каэфіцыента ў памеры 0,293 ад стаўкі мытнай пошліны на сырую нафту, якая вывозіцца ў далёкае замежжа. Гэта значыць пры цяперашняй стаўцы пошліна на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, складае каля 45,8 даляра за тону. Беларусь таксама ўзяла на сябе абавязальніцтва па павелічэнні вывазных мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты да расейскага ўзроўню.

У 2006 годзе давальніцкая перапрацоўка нафты расейскімі кампаніямі складала ў Беларусі больш як 50%. Для падвышэння прывабнасці давальніцкай перапрацоўкі з 1 лютага гэтага года былі ўведзеныя дзяржаўныя субсідыі для пастаўшчыкоў нафты ў памеры 24 даляра за тону, пры тым, што эксперты казалі пра неабходнасць пакрыцця 90% ад стаўкі мытнай пошліны на нафту.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: