Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 1011 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мытны саюз застаўся без саюзнікаў
13:00, 10/05/2007

Мінэканамразвіцця Расеі прызнаў, што фармаванне Мытнага саюза паміж Расеяй, Беларуссю і Казахстанам адкладзенае на нявызначаны тэрмін. Мытны саюз можа быць створаны не раней, чым Казахстан і Расея, а магчыма, і Беларусь уступяць у Сусветную гандлёвую арганізацыю, што адбудзецца не раней за сярэдзіну 2008 года, піша газета «Коммерсант».

Намеснік кіраўніка Мінэканамразвіцця Віталь Савельеў на прэс-канферэнцыі ў аўторак пазначыў новыя тэрміны фармавання Мытнага саюза з удзелам трох дзяржаў – Расеі, Казахстана і Беларусі, – які ствараецца ў рамках ЕўрАзЭС. Па прагнозах спадара Савельева, Мытны саюз можа быць створаны адразу пасля ўступлення РФ і Казахстана ў СГА. Тэзіс аб неабходнасці дачакацца ўступлення ўсіх патэнцыйных удзельнікаў Мытнага саюза ў СГА раней на красавіцкіх перамовах ЕўрАзЭС у Астане агучыў прэм`ер-міністр Казахстана Карым Масімаў. Расея дэ-факта згадзілася з гэтай пазіцыяй.

Перамовы Расеі, Казахстана і Беларусі па ўступленні ў СГА знаходзяцца ў прынцыпова розных стадыях. Расея практычна завяршыла двухбаковыя перамовы па ўступленні на пачатку 2007 года і рыхтуецца да фінальнай стадыі – заключэнню шматбаковага пагаднення з краінамі СГА аб уступленні ў арганізацыю. Казахстан цяпер вядзе толькі двухбаковыя перамовы, прычым апошні, красавіцкі раунд перамоваў з ЗША не прывёў да істотнага прагрэсу. Урад Казахстана спадзяецца завяршыць перамовы з ЗША да канца 2007 года, што пакідае шанец на ўступленне Казахстана ў СГА ў сярэдзіне або канцы 2008 года. Раней прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў называў тэрмінам уступлення краіны ў СГА 2006 год, але чаканні не апраўдаліся.

Нарэшце, Беларусь, якая распачала папярэднія перамовы па СГА яшчэ ў 1993 годзе, цяпер мае двухбаковыя дамоўленасці з дзевяццю больш як з 20 краін, якія зацягнутыя ў двухбаковыя перамовы. Пры гэтым на красавіцкай сустрэчы прэм`ераў у Астане Беларусь падтрымлівала ідэю пачакаць з Мытным саюзам і да яе ўступлення ў СГА. У адрозненні ад Расеі шанцаў на ўступленне ў СГА раней за Казахстан у Беларусі няма.

Прапанаваны рэжым Мытнага саюза выглядае больш ліберальным за рэжым гандлю ў СГА. Сяброўства ў СГА не прадугледжвае ні ўніфікацыі мытнага тарыфу яе краін, ні адзінай мытнай прасторы. Спадар Савельеў заявіў, што перамовы па Мытным саюзе працягваюцца: цяпер ідзе ўзгадненне на экспертным узроўні пакета з 25 дакументаў, які стварае аснову для стварэння саюза. Але пакуль узгадненне асноўнай часткі дакументаў, прызнае МЭРГ, натыкаецца на рознагалоссі. "На сёння ўзгодненыя 15 дакументаў, неўзабаве пройдуць... яшчэ восем дакументаў", – спадзяецца службоўца. Па яго словах, пасля завяршэння ўзгаднення "нічога не будзе затрымоўваць стварэнне саюза".

Зрэшты, і ў 2008 годзе Мытны саюз чакаюць праблемы: справа ў тым, што і Казахстан, і Беларусь бачаць яго яшчэ больш ліберальным. Пазіцыя Казахстана, як і Беларусі, у тым, што для ўсіх сябраў Мытнага саюза павінен дзейнічаць прынцып раўнапраўнага доступу да інфраструктуры нацыянальных рынкаў нафты і газу. Расея катэгарычна адмаўляецца абмяркоўваць такога роду ўзаемныя абавязальніцтвы і выступае за выключэнне гэтых пытанняў з разгляду пры фармаванні Мытнага саюза.

Акрамя таго, бакі катэгарычна разыходзяцца ў тым, якім будзе механізм прыняцця рашэнняў Мытнага саюза. Сутнасць супярэчнасцяў не раскрываецца, але казахскія перагаворшчыкі па Мытным саюзе канстатуюць, што пытанне аб фармаванні і працы камісій Мытнага саюза не ўзгодненае бакамі.

У другой палове траўня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у рамках працоўнага візіту ў Казахстан ізноў плануе абмяркоўваць пытанне фармавання Мытнага саюза, паведаміў Віталь Савельеў. Але, судзячы па ўсім, візіт у Астану не зменіць сітуацыю: рэальна пытанні стварэння Мытнага саюза будуць абмяркоўвацца ўжо пасля выбараў прэзідэнта Расеі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: