Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 1112 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мы аплочваем прывольнае жыццё БРСМаўцаў?
10:53, 11/05/2007

Віцебскі гарвыканкам замовіў 27-мі прадпрымальнікам абласнога цэнтру даваць усе выгоды сябрам праўладнага Саюзу моладзі. З прадпрымальнікамі нават заключылі адпаведныя дамовы, паводле якіх уладальнікам білетаў чальцоў БРСМ прадугледжаныя адпаведныя зьніжкі.

Напрыклад, прыватны прадпрымальнік Янчанка даў згоду перавозіць прапрэзыдэнцкіх маладзёнаў на 10% таньней у гарадзкім і прыгарадным транспарце. А ў цырульні "Галісіма" зробяць зьніжку на 20% за сьвяточную прычоску маладой модніцы альбо паголяць пушок юнака. На 10% выгодней будзе адрамантаваць зьбітыя чаравікі ў "Абцасіку" вядомага ў горадзе ўладальніка шаўцовых майстэрняў Атаджыняна. Больш сьціплыя грошы аддадуць чальцы БРСМ ў фотасалёнах, інтэрнэт-клюбах, рамантуючы мабільныя тэлефоны... І нават грузаперавозкі ім абыйдуцца значна таньней. Гэткія ільготы дазваляюць ня толькі ашчадзіць невялікія грошы студэнтам ці школьнікам, але й хутчэй разгортаваць найбольш хваткім БРСМаўцам свой пачатковы бізнэс, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Прадпрымальнікі, безумоўна, не рваліся, каб дапамагаць маладым прыстасаванцам, але й сварыцца з гарадзкімі ўладамі сэнсу ня бачаць.

Тое, што гэткія захады робяцца з адной мэтай — прыцягнуць як мага больш юнакоў і дзяўчынак у дзяржаўную арганізацыю — ніхто асабліва й не хавае. Зараз па закліку ідэолягаў на навабудоўлі альбо ў раёны, забруджаныя пасьля Чарнобыльскай катастрофы, сучасных "камсамольцаў" дручкамі не пазаганяць. Таму й выдумляюць спакусьлівыя магчымасьці, каб падвысіць колькасныя лічбы шэрагаў "маладзёвага авангарду". Як, напрыклад, у Віцебскім дзяржаўным унівэрсытэце, дзе сярод тых, хто падаваў заяву на ўступ у чальцы арганізацыі, разыгрывалі слухаўкі. Жадаючых было багата.

Чыноўнікаў ад улады не бянтэжыць, што зараз, калі паўстала пытаньне, каб пазбавіць апошніх ільготаў самыя безабаронныя пласты насельніцтва, у тым ліку нават вэтэранаў Другой Сусьветнай вайны, прынаджваньне маладых прыстасаванцаў выглядае ня вельмі маральна.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: