|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Скасоўваць ільготы сабе «дэпутаты» не будуць 10:30, 11/05/2007 У пачатку чэрвеня беларускім "парламентам" будзе разглядацца гучны законапраект аб адмене льгот. Ільготы застануцца толькі ў тых, каму яны сапраўды патрэбныя. Да таго ж яны будуць адраснымі. Цікава, што па словах Сяргея Камянецкага - старшыні камісіі “палаты прадстаўнікоў” па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, паміж днём, калі адменяць ільготы, і днём, калі будзе прынята пастанова аб адраснай дапамозе, пройдзе як мінімум паўгода. Такім чынам, беларусы рызыкуюць застацца ўвогуле без ільгот на некалькі месяцаў. Але ж "Еўрарадыё" вырашыла даведацца, ці скасуюць народныя абраннікі свае льготы. Намеснік камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы Ірына Аляксанава адразу ж адказала, што «дэпутаты» льготамі не карыстаюцца: “Ніякіх ільгот у дэпутатаў няма!” Намеснік старшыні камісіі па жыллёвай палітыцы і гандлі Ганна Бурава паведаміла, што акрамя льгот у дэпутатаў няма і аніякіх дадатковых заробкаў, так званых “13-х”: “Дэпутаты сябе ўжо вызвалілі ад ільгот. Атрымліваецца, што ў нас ільгот няма. Калі я працавала на заводзе, у нас быў 13-ы заробак. Калі ж я стала дэпутатам, тут такога заробку няма”. Але ж сама “дэпутат” Бурава і расказала журналістам "Еўрарадыё", што народным абраннікам выплочваюцца раз на год грошы ў памеры месячнага заробку: “Ёсць дапамога да адпачынку ў памеры аклада”. Грошы перад адпачынкам “дэпутатам” выдаюцца не проста так. Яны павінны ісці на выпраўленне здароўя “народных выбраннікаў”, якія не шкадуюць сябе, прымаючы законы. Нічога дзіўнага ў гэтым не бачыць і дэпутат Сяргей Гайдукевіч: “Так, гэта ёсць. Выдаюцца так званыя аздараўляльныя грошы. Ну якія ж гэта льготы? Я зыходзіў у адпачынак - дакладна атрымліваў”. Ні дзяржава, ні самі “дэпутаты” гэты “аздараўляльныя” грошы не лічаць за льготы. Таму, калі ўсе беларусы сутыкнуцца з адменай ільгот, народныя абраннікі застануцца са сваімі фінансавымі прывілеямі. Тым часам Міністэрства працы прыводзіць звесткі, што на кожнага беларуса прыпадае прыкладна 20 тысяч рублёў датацыйных грошай штогод. А стаўка “дэпутата” ў нашай краіне складае прыкладна 1 мільён рублёў. Сам жа месячны заробак з усімі надбаўкамі і прэміямі пераваліў за 2 мільёны. Да таго ж “дапамога да адпачынку” гэта не адзіны бонус да заробку “дэпутата”. Напрыклад, па Законе “Аб дзяржаўнай службе” нават пасля паўгоду працы на пасадзе любы дзяржаўны чыноўнік атрымлівае надбаўку ў памеры 10% ад месячнага заробку. Калі працуеш на дзяржаву больш за тры гады - атрымлівай 15% дабаўкі. Па звестках газеты “Звязда”, адрасная дапамога, якая заменіць ільготы, будзе выплочвацца толькі тым, чый месячны даход складае менш за 60% ад бюджэту пражытковага мінімуму. Атрымліваецца, каб атрымаць дапамогу ад дзяржавы, неабходна мець даход у месяц не больш за 102.000 рублёў на кожнага члена сям’і.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|