Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 1112 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзедаўшчына «ў рамках устава»
13:17, 11/05/2007

У беларускай арміі навабранцаў вучаць гуляць па ўсталяваных правілах з дапамогай фізічнай расправы і зневажання.

У Беларусі маладыя людзі не бегаюць ад войска, і няма так званых укланістаў. У войска яшчэ і не кожны жадаючы патрапіць. Адбор здзяйсняецца на конкурснай аснове. Так заявіў у адным з сваіх выступаў беларускі кіраўнік Лукашэнка. А ужо пра такі перажытак савецкіх часоў, як дзедаўшчына не можа быць і гаворкі, сцвярджае мой суразмоўца Алег – зампаліт адной з менскіх вайсковых частак:

"Знішчаная. У нас яе няма ўвогуле".

Паспрыяла парадку, на думку працаўніка ідэалагічнага фронту, адладжаная праца ўсіх вайсковых структур:

"Была такая пастанова № 1 міністра абароны, дзе дэталёва была распісаная праца ўсяго кіроўнага складу ад кантрактнікаў да афіцэраў. Кожнаму было вызначанае – хто чым павінен займацца ў дачыненні вайскоўцаў-падпарадкаваных".

Рэфармаванне беларускага войска пачалося ў 2002 годзе. Практычна ў паўтары разы скарочаная колькасць вайскоўцаў. Тэрмін службы з двух гадоў паменшылі да 18 месяцаў. Асобы з вышэйшай адукацыяй служаць у войску год.

Аляксандр, які нядаўна дэмабілізаваўся з войска, сцвярджае, што дзедаўшчына, тым не менш – з`ява невыкараняльная:

"Дзедаўшчына, як была, ёсць, так і будзе, таму што гэта вельмі зручная пазіцыя для афіцэраў. Яны ведаюць, што калі яны сыходзяць кудысьці з размяшчэння часткі “дзяды” будуць сачыць за парадкам. Хоць і жорсткімі мерамі, затое будзе эфектыўна".

Тое, што яму з прычыны дыплома аб вышэйшай адукацыі выпала служыць менш, толькі пагоршыла становішча, лічыць Аляксандр:

"Я служыў год, усе – паўтара. Мне даставалася парадкам, каб я ўдвая прачуў гэта".

З першых дзён службы ў войску навабранец павінен быць гатовы гуляць па ўсталяваных тут правілах:

"Афіцэры самі даюць зразумець новаабраным, так у войску называюць маладых, што яны павінны слухаць старэйшых. З старэйшымі афіцэрам разбірацца прасцей, у іх наладжаны кантакт. Гэта вельмі зручны спосаб для кантролю людзей – дзедаўшчына, хай і жорсткі".

Аляксандр упэўнены, што ўказамі і пастановамі становішча не выправіць:

"Тут патрэбныя перамены больш высокага ўзроўню, каб нешта змяніць. А не проста нейкія забароны, указы. Адна справа начальнік зверху, які выдаў загады, якія павінны выконвацца. А другая справа, калі ты сутыкаешся вось з гэтым дзедам адзін на адзін. У цябе за спіной нікога. А у яго за спіной і сіла, і ў яго досвед, і ўсё астатняе. Калі адзін на адзін — гэтыя ўсе ўказы, яны проста не дзейнічаюць".

Зампаліт Алег, аднак, сцвярджае процілеглае. Нашы байцы занятыя службай, у іх проста не застаецца часу ні на што іншае, запэўнівае вайсковы выхавальнік:

"Выпадак у Расеі быў, байца так збілі, што яму ногі ампутавалі. Міністр абароны Расеі правільна сказаў, што калі баец не заняты баявой падрыхтоўкай, ён пачынае займацца глупствам".

Сапраўды, у Беларусі вы не пачуеце пра такія жахлівыя здзекаванні над навабранцамі, згаджаецца Аляксандр. Беларуская дзедаўшчына здабыла сваю форму – так сказаць, у "рамках устава":

"Зневажаннем перад усімі наўпрост выпрацоўваюць падначаленне. Калі салдата паставіць у нарад, потым зняць з нараду, і потым ізноў адправіць у нарад, а ў самім нарады даць паспаць яму хвілін дваццаць, то ўсялякі чалавек праз тры дні будзе настолькі пластылінавым і пакорлівым, што ён зробіць усё, што заўгодна".

Змагацца з сістэмай, як упэўніўся Аляксандр, нерэальна, яна адладжаная і збояў практычна не дае:

"Калі ты пайшоў супраць гэтага парадку, супраць дзедаўшчыны цябе ніхто не кране. Але людзі, з якімі ты служыш, з кім ты можаш пагаварыць — іх вельмі моцна пакараюць, ім будзе вельмі моцна дрэнна альбо балюча. Што потым яны скажуць табе — гэта зразумела. Такім "калектывізмам" і дамагаецца вынік выразнага падначалення".

Нярэдкія выпадкі вымагання грошай у маладых, а ўжо пра тое, што забіраюць дасланыя з дому перадачкі або цыгарэты, увогуле згадваць смешна:

"Калі б`юць, то б`юць, як гэта сказаць, як у турме, ці што. Каб не было відаць сінякоў. А калі сінякі з`яўляюцца, то можна чалавека паставіць у той самы нарад і ён проста прапусціць лазню або агляд, якія там праводзяцца".

Магчыма, лічыць Аляксандр, зламаць наяўны парадак рэчаў мог бы пераход да прафесійнага войска. Але ў дзяржавы для гэтага няма сродкаў, ды і, здаецца, жадання.

"Мае саслужыўцы, яны таксама выказвалі агрэсію, здзекаваліся. Таму што калі б яны гэтага не рабілі, то астатнія падумалі б, што ён слабы, значыць, над ім можна здзекавацца. Там трэба кожны дзень даказваць, хто ты. І агрэсія найбольш прыдатны для гэтага спосаб".

Так што 10-ці тысячам толькі што прызваных застаецца спадзявацца на шанцаванне і, магчыма, мудрага зампаліта Алега – раптам такі апынецца побач і абгародзіць ад невынішчальных "дзядоў"?

Наталля Грыгор`ева, «Нямецкая хваля»


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: