Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 1112 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка прызнае пагаршэнне стану эканомікі
13:34, 11/05/2007

Аляксандр Лукашэнка адзначае пагаршэнне працы шэрагу галін беларускай эканомікі. “Паказчыкі шэрагу галін эканомікі пагоршыліся. 8 параметраў прагнозу не выкананыя”, – заявіў беларускі кіраўнік у пятніцу на нарадзе па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі за першы квартал.

У той самы час Лукашэнка папярэдзіў урад пра тое, што “наша эканамічная палітыка павінна захаваць сацыяльную скіраванасць”. “А тое, што ва ўрадзе пачалі раздавацца галасы з нагоды неабходнасці карэктоўкі і змянення эканамічнага курса, будзем лічыць гэта прыватным меркаваннем”, – заявіў А.Лукашэнка.

Па яго словах, да пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны неабходна падыходзіць “узважана, прадумана, як мы і абяцалі народу”. Лукашэнка лічыць, што “прайшло дастаткова часу, каб урад пазбавіўся ад шоку і разгубленасці”.

Сур’ёзнае выпрабаванне для ўсёй гаспадаркі краіны

Беларускі кіраўнік адзначыў, што “цяперашні год мы пачалі ва ўмовах рэзкага падвышэння цэнаў на энергарэсурсы, што стала сур’ёзным выпрабаваннем для ўсёй народнай гаспадаркі краіны”. У сувязі з гэтым А.Лукашэнка патрабаваў ад прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага выкласці план дзеянняў ўрада “па мінімізацыі наступстваў падвышэння цэнаў на энерганосьбіты”.

А.Лукашэнка выказаў заклапочанасць у сувязі з тым, што ў першым квартале "па бюджэце недафінансаваны шэраг праграм". "Магчыма, перанапружыўся наш міністр фінансаў?" – спытаў прэзідэнт.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы падчас справаздачы ўрада мае намер спытаць аб выкананні даручэнняў у сферы энергазахавання і энергаэфектыўнасці. Таксама А.Лукашэнка пацікавіўся тым, "як ідзе пераабсталяванне нашага нафтаперапрацоўчага комплексу, мадэрнізацыя энергетычнай сістэмы, і як выглядае сітуацыя ў аграпрамысловым комплексе?". "Мяне цікавіць, як нашы таваравытворцы будуць канкураваць на айчынным рынку з наплывам расейскіх тавараў у сувязі з падпісаннем пагаднення з урадам Расеі аб мерах па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Як мяне арыентуюць, гэтае пытанне хвалюе сёння кіраўнікоў беларускіх прадпрыемстваў", – заявіў кіраўнік рэспублікі. Пры гэтым ён адзначыў: "Я папярэджваў урад, што гэтыя ліберальныя замашкі, як у Расеі, нам непрыдатныя".

Барбекю не субсідаваць!

А.Лукашэнка таксама патрабаваў ад урада растлумачыць сітуацыю ў дачыненні далейшага субсідавання рэальнага сектара эканомікі. “Напрошваецца пытанне: няўжо вы будзеце зноў прапаноўваць агульна падтрымліваць вытворчасць барбекю, візітоўніц, фотаальбомаў і іншых падобных тавараў?” – спытаў кіраўнік дзяржавы. “У нас што, праблема з барбекю?” – дадаў ён.

А Лукашэнка таксама нагадаў у сваім даручэнні ўраду занесці прапановы па кампенсаванні страт ад падвышэння цэнаў на расейскія энергарэсурсы за кошт паслуг, якія мы робім Расеі.

А.Лукашэнка, акрамя таго, чакае ад урада і кіраўнікоў абласцей абгрунтаваных прапаноў па эканоміі бюджэтных сродкаў. "Якія пэўныя дзеянні вызначаюцца ў мэтах забеспячэння станоўчага сальда ў знешнім гандлі?" – задаў пытанне ён.

Беларускі кіраўнік таксама звярнуў увагу на жыллёва-камунальную сферу. "Мы прынялі наконт гэтага рашэнне", – заявіў А.Лукашэнка, адзначыўшы, што "ў галовах асобных службоўцаў ёсць думкі аб падвышэнні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі".

У цэлым, як заявіў Лукашэнка, ён мае намер пачуць ад урада "канструктыўнае разуменне сітуацыі".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: