Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сербію абралі старшынёй Рады Еўропы 15:08, 11/05/2007
У пятніцу Сербія зойме месца старшыні Рады Еўропы, асноўнага еўрапейскага органа, які ажыццяўляе кантроль за захоўваннем правоў чалавека. Старшынства Сербіі працягнецца наступныя паўгода.
Цяперашні старшыня Рады Еўропы Сан-Марына перадасць паўнамоцтвы міністру замежных спраў Сербіі Вуку Дражковічу на фармальным паседжанні ў 15:00 па беларускім часе. Сербія зойме месца старшыні Рады Еўропы у рамках усталяванага парадку ратацыі паміж краінамі-сябрамі Рады, перадае Тэлеграф з спасылкай на ВПС.
Падчас свайго старшынства Сербія будзе ўзначальваць паседжанні Рады Еўропы і назаве прыярытэты працы гэтага праваабарончага органа.
Рада Еўропы з`яўляецца найстарэйшай на кантыненце міжнароднай палітычнай арганізацыяй. Цяпер сябрамі Рады Еўропы з`яўляюцца 47 дзяржаў, у тым ліку 21 дзяржава Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Беларусь падала заяўку на ўступленне ў арганізацыю.
Рада Еўропы была створаная для абароны правоў чалавека, умацавання парламенцкай дэмакратыі і забеспячэння вяршэнства закона, дасягнення агульнаеўрапейскіх дамоўленасцяў, якія спрыяюць гарманізацыі сацыяльнай і юрыдычнай практыкі дзяржаў-сябраў.