Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 1112 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь выйшла ў фінал «Еўрабачання–2007»
10:06, 11/05/2007

Беларускі спявак Дзмітры Калдун выйшаў у фінал міжнароднага конкурсу песні “Еўрабачанне–2007”, які праходзіць у Хельсінкі.

“Вядома, конкурс ёсць конкурс, але мы былі перакананыя, што пройдзем у фінал. Нумар быў моцны, выканаўца быў моцны”, – так пракаментаваў у інтэрв’ю “Белорусским новостям” вынік выступу Дзмітрыя Калдуна ў паўфінале кіраўнік беларускай дэлегацыі на міжнародным конкурсе песні “Еўрабачанне–2007” у Хельсінкі Юры Азаронак.

“Калі вы назіралі, у паўфінале былі, вядома, вельмі моцныя выканаўцы. Ну што сказаць? Дзіма мяне радуе. Нягледзячы на розныя бязладзіцы, а тут заўсёды тысячы бытавых праблем, арганізацыйных і інш., ён проста ўмее – вось гэта сапраўдны мужчына – ён умее сабрацца і выдаць у неабходны момант тое, што трэба. І ён гэта сёння зрабіў”, – сказаў кіраўнік дэлегацыі.

21-гадовы Калдун стаў першым прадстаўніком Беларусі, які выйшаў у фінал “Еўрабачання”. У 2004 – 2007 гады гэта беспаспяхова спрабавалі зрабіць дуэт “Аляксандра і Канстанцін”, Анжаліка Агурбаш і Паліна Смолава.

Фінал “Еўрабачання–2007” адбудзецца 12 траўня. Калдун выступіць трэцім сярод 24 удзельнікаў з песняй “Work Your Magic” на вершы Карэна Кавалерана і музыку Філіпа Кіркорава. Калі пра выніках галасавання спявак ўвойдзе ў дзесятку мацнейшых, у 2008 годзе наступнаму прадстаўніку Беларусі не давядзецца праходзіць скрозь сіта паўфіналу.

Фота yahoo.com


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: