Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 1112 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ірына Казуліна сустрэлася з намесьнікам памочніка дзяржсакратара ЗША Крамэрам
16:40, 11/05/2007

Жонка былога кандыдата на прэзыдэнта Беларусі Ірына Казуліна вярнулася з ЗША, дзе, як паведаміла “Радыё Свабода”, удзельнічала ў кампаніі падтрымкі Аляксандра Казуліна і іншых палітвязьняў Беларусі. У ЗША Ірына Казуліна сустракалася з многімі палітыкамі й грамадзкімі дзеячамі, якія заклапочаныя сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі й дамагаюцца вызваленьня беларускіх палітычных вязьняў. Гэтай тэме, у прыватнасьці, была прысьвечаная гутарка ў Вашынгтоне з намесьнікам памочніка дзяржсакратара ЗША Дэйвідам Крамэрам.

Ірына Казуліна нагадала, што Дэйвід Крамэр два тыдні таму наведваў Менск і меў магчымасьць назіраць сытуацыю ў краіне:

“Мы падзяліліся ўражаньнямі й абмеркавалі стан з палітвязьнямі. Пэўны плян працы ў гэтай галіне ўжо ёсьць, ён усім вядомы, будзем над ім працаваць. Тое, што я бязьдзейнічаць не зьбіраюся, гэта дакладна”, -- заявіла жанчына.

Праваабаронцы з арганізацыі “Міжнародная амністыя” ў штаце Вірджынія прапанавалі вылучыць Аляксандра Казуліна на ганаровае званьне “Чалавека году” сярод вязьняў сумленьня.

Ірына Казуліна ўдзельнічала на паседжаньні, на якім была абвешчаная гэтая ініцыятыва.

“Яны падрыхтавалі дакумэнты. Я была на двух пасяджэньнях актывістаў зь “Міжнароднай амністыі”, яны цяпер будуць аб’ядноўваць намаганьні актывістаў яшчэ шасьці штатаў, каб вылучыць Аляксандра Казуліна на “Чалавека году” сярод палітвязьняў. Гэта робіцца дзеля таго, каб “Міжнародная амністыя” ў нацыянальным маштабе пачала актыўна працаваць дзеля вызваленьня пэўнага чалавека. Зьвярталася ва ўрад сваёй краіны, ва ўрад Беларусі, у тым ліку й самі людзі дасылалі лісты Аляксандру Лукашэнку, генэральнаму пракурору і паўсюдна. Там вялікі плян працы”, -- паведаміла Ірына Казуліна.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: