Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 1112 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гіды з КНР у Крамлі называюць Расею «варварскім каралеўствам»
11:08, 11/05/2007

У Маскве разгараецца скандал паміж камітэтам па турызме і кітайскімі экскурсаводамі. Справа ў тым, што службоўцаў не задавальняе тое, як гіды выкладаюць гісторыю Расеі.

Увагу супрацоўнікаў Маскоўскага камітэта па турызме прыцягнулі экскурсіі, якія праводзяцца для афіцыйных дэлегацый з Кітая. Як паведамляе газета "Твой день", падчас агляду славутасцяў маскоўскага Крамля экскурсаводы распавядаюць пра Расею, як пра "варварскае каралеўства, якое пазапраўна адабрала Далёкі Усход і Сібір у Кітая", паведамляе "Эхо Москвы".

Паводзіны кітайскіх экскурсаводаў выклікала турботу і ў Растурызме. Як заявіў намеснік кіраўніка Камітэта па турызме мэрыі Масквы Сяргей Ананаў, даўно пара было звярнуць увагу на такую непавагу. Намеснік кіраўніка Растурызма Надзея Назіна адзначыла, раней такое здаралася толькі на экскурсіях, якія вялі гіды з прыбалтыйскіх краін. Тым не менш, яна выказала надзею, што ў выпадку з КНР варта казаць хутчэй пра асабістую злосць і нявыхаванасць асобных прадстаўнікоў краіны.

Як адзначае доктар гістарычных навук Інстытута краін Азіі і Афрыкі Канстанцін Цярціцкі, некаторым з кітайцаў уласцівы шавінізм. "Яны лічаць, што іх культура самая старажытная, а ўсе іншыя народы знаходзяцца ніжэй за іх па ўзроўні развіцця", – лічыць Цярціцкі.

Службоўцы маюць намер падключыць да разгляду ФСБ, МУС і федэральны ўрад, а таксама дамагацца ліцэнзаванні кітайскіх гідаў і праверкі іх ведаў па гісторыі Расеі. У Камітэце па турызме спадзяюцца, што ўсе гэтыя выпадкі – прыкрыя непаразуменні. У выпадку ж калі гэта палітыка дзяржавы, як, напрыклад, у Прыбалтыцы, да працы падключыцца ФСБ.

Сёлета турыстаў з КНР у Расеі асабліва шмат, бо цяпер у Расеі ідзе Год Кітая. Па словах дарадцы кіраўніка Камітэта па турызме мэрыі Масквы Дзмітрыя Шульцава, часам кітайскі бок прыцягвае для правядзення экскурсій непрафесійных гідаў.

Першы такі інцыдэнт адбыўся некалькі месяцаў таму падчас візіту старшыні КНР Ху Цзыньтао ў Маскву. Кітайскі ансамбль "Вясна" рыхтаваўся выканаць песню "Разважанні аб Расеі", напоўненую сарказмам у дачыненні Расеі, яе жыхароў і палітычнага ладу, адзначае "Твой день".


камэнтароў: 13

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: