Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь патрапіла ў спіс краін з рэпрэсіўнымі рэжымамі 11:10, 11/05/2007
Амерыканская праваабарончая арганізацыя Freedom House, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Вашынгтоне, падрыхтавала спіс краін з самымі рэпрэсіўнымі рэжымамі. Паводле дакумента, яго ўзначалілі Судан, Паўночная Карэя і Узбекістан.
Усяго ў даследаванні, якое мае назву "Горшыя з горшых: самыя рэпрэсіўныя грамадствы свету 2007", пералічаныя 17 краін і тэрыторый, дзе найбольш часта парушаюцца палітычныя правы і грамадзянскія свабоды. Трынаццаць краін не пакідаюць гэты спіс ужо цягам пяці гадоў і больш, паведамляе "Інтэрфакс".
У дакладзе змешчаны агляд сітуацыі ў Беларусі, Зімбабве, Кітаі, Кот-д`Івуары, Кубе, Лаосе, Лівіі, М`янме (Бірме), Саудаўскай Аравіі, Паўночнай Карэі, Туркменістане, Узбекістане, Экватарыяльнай Гвінеі і Эрытрэі, а таксама ў трох тэрыторыях – у Заходняй Сахары, Тыбеце і Чачэніі.
Сёлета ўпершыню ў гэты спіс увайшла Кот-д`Івуар. Астатнія краіны, за выключэннем Беларусі, Зімбабве і Экватарыяльнай Гвінеі працягваюць заставацца ў гэтым спісе з 2002 года або больш ранняга часу.