Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Узбуджаная крымінальная справа супраць яшчэ аднаго «маладафронтаўца» 12:25, 11/05/2007
Упраўленьне КДБ па Менскай вобласьці ўзбудзіла новую крымінальную справу супраць “Маладога Фронту”. Сёньня ў салігорскую гарадзкую пракуратуру на допыт быў выкліканы лідэр мясцовых маладафронтаўцаў 17-гадовы Іван Шыла.
Сьледчы Вітольд Аляксееў паведаміў Івану, што супраць хлопца узбуджаная крымінальная справа па артыкуле 193 КК РБ за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, і з гэтага часу ён мае статус падазраванага.
Таксама у гэтыя хвіліны на допыце ў гарадзкой пракуратуры знаходзіцца й лідэр Баранавіцкага “Маладога Фронту” Яраслаў Грышэня. Ён, як і Іван Шыла, учора атрымаў позву сёньня зьявіцца да сьледчага.