Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менск прыехала дэлегацыя Венесуэлы 16:30, 11/05/2007
Дэлегацыя Міністэрства харчавання Венесуэлы прыбыла ў Беларусь для вывучэння досведу працы харчовай прамысловасці краіны, паведамілі "Інтэрфаксу" ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
"Гэта ў большай ступені азнаямленчы візіт, які прадугледжвае вывучэнне досведу Беларусі па гарантаванні харчовай бяспекі, вытворчасці і захоўванні прадуктаў харчавання і падрыхтоўкі кадраў для харчовай прамысловасці", – распавялі ў Мінсельгаспродзе.
Венесуэльскі бок цікавіць, у прыватнасці, практыка стварэння дзяржрэзерву прадуктаў харчавання, праверкі якасці прадуктаў, тэхналогіі вытворчасці сухога малака, а таксама магчымасць стварэння сумеснага прадпрыемства па перапрацоўцы кавы.
Праграма візіту прадугледжвае перамовы ў Мінсельгаспродзе, Мінгандлі, канцэрне "Белдзяржхарчпрам", наведванне прадпрыемстваў ААТ "Белбакалея", ААТ "Беллакт", КУП "Менскі холадакамбінат N2", Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Візіт працягнецца да 17 траўня, паведамілі ў Мінсельгаспродзе Беларусі.