Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Чарнагорыя стала сябрам Рады Еўропы 16:52, 11/05/2007
Рэспубліка Чарнагорыя стала 11 траўня 47-м сябрам Рады Еўропы. Цырымонія ўступлення прайшла ў Страсбургу напярэдадні 117 сесіі Камітэта міністраў Рады Еўропы, паведамляе РІА “Новости”.
"Я б хацеў сардэчна прывітаць вяртанне Чарнагорыі ў склад краін-сябраў Рады Еўропы. Я хачу, каб чарнагорцы ўспрынялі гістарычны момант, які нас сабраў сёння, з такой самай альбо яшчэ большай радасцю і запалам", – сказаў генеральны сакратар Рады Еўропы Тэры Дэвіс.
Генеральны сакратар Рады Еўропы адзначыў, што ад Чарнагорыі чакаюць шмат чаго, таксама і на яе накладваюцца некаторыя абавязальніцтвы. "Найперш, я хачу, каб Чарнагорыя паслужыла прыкладам для некаторых сяброў Рады Еўропы, далучыўшыся да Канвенцыі па прадухіленні тэрарызму, да Канвенцыі, якая адносіцца да адмывання грошай, выяўленню, канфіскацыі вырабаў злачыннага характару і спыненню фінансавання тэрарызму. Акрамя таго, я заклікаю непазбежна Чарнагорыю ратыфікаваць Канвенцыю Рады Еўропы па барацьбе супраць гандлю людзьмі", – падкрэсліў Дэвіс.