Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новы прэзідэнт Францыі: «Расея апошнім часам дзейнічае мне на нервы» 12:25, 11/05/2007
Новы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі 7 траўня даў вялікае інтэрв’ю аўтарытэтнаму журналу National Interest. Сарказі адказаў на пытанні, якія тычацца шырокага кола праблем унутранай і знешняй палітыкі. Асобныя заявы новага прэзідэнта Францыі вылучаліся дастаткова жорсткімі выпадамі супраць Расеі.
У прыватнасці, кажучы пра праблему абароны правоў чалавека, Нікаля Сарказі зазначыў, што нацыянальныя дзяржавы з гэтага часу не з`яўляюцца адзінымі суб`ектамі глабальнай палітыкі, а імкненне некаторых палітычных дзеячаў да статусу-кво падобнае на адмову ад палітыкі ўвогуле, паведамляе ІА REGNUM.
"Мы не можам больш спасылацца на няведанне – факты генацыду пазбаўляюць нас права маўчаць", – заявіў новы прэзідэнт Францыі. Па яго словах, "сутыкаючыся з 200000 загінуўшымі і 400000 бежанцамі ў Чачэніі, наша маўчанне становіцца недапушчальным".
Адказваючы на пытанне карэспандэнта National Interest, наколькі складана выступаць з крытыкай у адрас такіх буйных дзяржаў, як Расея і Кітай, новаабраны прэзідэнт Францыі адказаў літаральна наступнае: "Тое, што Расея і Кітай з`яўляюцца буйнымі дзяржавамі, не павінна замінаць выступаць з крытыкай у іх адрас. Я павінен сказаць, што паводзіны Расеі апошнім часам дзейнічаюць мне на нервы (I must say that Russia`s recent behavior makes me quite nervous – TNY)".