Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 1112 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ператрус у кватэры непаўнагадовага актывіста «Маладога Фронту»
16:36, 11/05/2007

У дачыненні 16-гадовага актывіста “Маладога Фронту” Івана Шылы узбуджаная крымінальная справа па артыкуле 193-1 КК (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Адпаведную пастанову яму ўручыў 11 траўня следчы Салігорскай раённай пракуратуры Вітольд Аляксееў. Ён дапытаў Івана Шылу пра дзейнасць Маладога Фронта і ўдзел маладога чалавека ў гэтай арганізацыі. Бацька Івана, Уладзімір Шыла, адмовіўся даваць паказанні супраць свайго сына. Пасля допыту ў пракуратуры два супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус у кватэры сям’і Шыла, паведаміла прэс-служба АГП.

Адзін з супрацоўнікаў КДБ, якія ўдзельнічаюць у ператрусе – С.Дземідовіч ужо неаднаразова дапытваў моладзевага актывіста. Двойчы летась – па справе лідэра "Маладога Фронту" Змітра Дашкевіча, а сёлета – па справе пецярых "маладафронтаўцаў" з Менска, у дачыненні якіх таксама ўзбуджаная крымінальная справа па гэтым самым артыкуле.

Супрацоўнікі КДБ у дадзены момант складаюць вопіс рэчаў, якія канфіскуюцца ў Івана Шылы, – гэта паперы, нататнікі і значкі з нацыянальнай сімволікай.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: