Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Маладым сацыял-дэмакратам адмоўлена ў рэгістрацыі 10:00, 11/05/2007
Моладзеваму грамадскаму аб’янанню “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада”адмоўлена ў дзяржаўнай рэгістрацыі. Сябры аргкамітэта па стварэнні новага моладзевага грамадскага аб’яднання атрымалі з Міністэрства юстыцыі афіцыйную адмову ў дзяржаўнай рэгістрацыі.
Яна была матываваная тым, што статут зноў створанага грамадскага аб’яднання не адпавядае патрабаванням часткі 3 артыкула 9 закона “Аб грамадскіх аб’яднаннях”: адсутнічае норма, якая прадугледжвае перыядычнасць склікання кантрольна-рэвізійнага органа МГА “МСД-МГ” і кантрольна-рэвізійных органаў арганізацыйных структур МГА “МСД-МГ”. Акрамя таго, МГА “МСД-МГ” парушыла абзац 8 часткі 6 артыкула 13 закона “Аб грамадскіх аб’яднаннях” і не падало Міністэрству юстыцыі спіс сябраў кантрольна-рэвізійнага органа, які прадугледжвае фамілію, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, грамадзянства, адрас пастаяннага месца жыхарства і нумар дамашняга тэлефона, месца вучобы (працы) і нумар працоўнага тэлефона, пасаду ў гэтым выбарчым органе.
Каментаваць свае далейшыя планы сябры моладзевага аб’яднання адмовіліся.