Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 1112 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі не будзе расейскага рубля
09:57, 11/05/2007

Пакуль не будуць створаныя роўныя ўмовы для суб’ектаў гаспадарання Беларусі і Расеі, падстаў для стварэння валютнага саюза паміж дзвюма краінамі няма. Пра гэта 10 траўня на прэс-канферэнцыі ў Менску заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч. Па яго словах, увядзенне расейскага рубля – гэта пытанне не да цэнтральных банкаў, а да ўрадаў дзвюх краін. "Найперш да расейскага ўрада, які сышоў ад дамоўленасцяў, прадугледжаных у сумесным плане ўрадаў і цэнтрабанкаў дзвюх дзяржаў. У гэтым плане было прадугледжанае стварэнне роўных умоў для суб`ектаў гаспадарання і насельніцтва, у тым ліку роўных цэнаў на энерганосьбіты", – падкрэсліў галоўны банкір Беларусі. П.Пракопавіч адзначыў, што адыход расейскага боку ад гэтага асноватворнага прынцыпу ўвядзення адзінай валюты адсунуў рашэнне пытання на нявызначаны час.

"Мы не супраць пераходу на рынкавыя стасункі і цэны, у тым ліку на энергарэсурсы. Але павінны рабіць гэта адначасова, з падвышэннем цэнаў у Расеі", – лічыць П.Пракопавіч.

Кіраўнік Нацбанку таксама заявіў, што ўсе ключавыя пытанні стварэння валютнага саюза з Расеяй былі вырашаныя яшчэ ў 2003 годзе. Аднак тады з Расеяй не атрымалася ўзгадніць пытанне падавання Беларусі стабілізацыйнага крэдыту ў аб`ёме 2 млрд. даляраў тэрмінам на тры гады для аказання падтрымкі беларускай эканоміцы ў пераходны перыяд. Гэта, на думку П.Пракопавіча, гаворыць пра тое, што "мяч па-ранейшаму на расейскім боку".

Супрацоўніцтва Нацбанку Беларусі з Цэнтрабанкам Расеі застаецца на ранейшым узроўні, заявіў П.Пракопавіч. "Ніякія фактары, у тым ліку падвышэнне цэнаў на энерганосьбіты, не адбілася на стасунках з Цэнтрабанкам. У нас наладжаныя прадуктыўныя стасункі, якія маюць мэтай усяляк садзейнічаць павелічэнню таваразвароту паміж краінамі", – падкрэсліў кіраўнік Нацбанку.

П.Пракопавіч таксама паведаміў, што чарговае паседжанне Міжбанкавага валютнага савета Беларусі і Расеі адбудзецца 24–26 траўня ў Менску.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: