Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 1112 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праваслаўны суд забараніў служэньне «апазіцыйнаму» сьвятару Аляксандру Шрамко
15:04, 11/05/2007

За ўдзел у кампаніі за перагляд закону «Пра свабоду сумленьня», он-лайн канфэрэнцыю ў «Нашай Ніве» і вядзеньне лайвджорналу Праваслаўны суд забараніў служэньне сьвятару Аляксандру Шрамко. У чацьвер 10 траўня прайшло паседжаньне царкоўнага суду, які разглядаў справу клірыка Сьвята-Пакроўскай царквы Менску Аляксандра Шрамко. Па словах а.Аляксандра суд больш нагадваў сабой нейкі трыбунал, не было ніякіх судовых працэдураў, пытаньняў. Быў проста зачытаны вэрдыкт: забараніць ў служэньні і адправіць за штат. Аднак рашэньне царкоўнага суду носіць не канчатковы, а толькі рэкамэндацыйны характар, апошняе слова застаецца за мітрапалітам Філарэтам.

Найперш сьвятару Шрамко ў віну закідваецца ўдзел у прэс-канфэрэнцыі ў пратэстанцкай царкве «Новае жыцьцё», якая адбылася 25 красавіка сёлета. На ёй сьвятар выказаў сваё нэгатыўнае меркаваньне адносна закону «Аб свабодзе сумленьня». У прыватнасьці, Шрамко заявіў, што найчасьцей закон абмяжоўвае цэрквы, якія актыўна разьвіваюцца, жадаюць займацца місіянэрскай дзейнасьцю ды пашыраць свой уплыў у грамадзтве.

Яшчэ адным пунктам абвінавачваньня ў бок Аляксандра Шрамко стаў ягоны ўдзел у онлайн-канфэрэнцыі на сайце газэты «Наша Ніва» . У віну таксама ставіцца публіцыстычны артыкул «Крэдыт вычарпаны» на сайце «Царква», а таксама «анэкдоты», то бок прытчы, якія айцец рэгулярна зьмяшчае ў сваім жж. Варта адзначыць, што яшчэ 15 верасьня 2006 году епархіяльная рада з удзелам мітрапаліта вынесла папярэджаньне айцу Шрамко, а таксама забараніла без дазволу япіскапа займацца публіцыстычнай дзейнасьцю і заклікала зачыніць уласны сайт. У выпадку непадпарадкаваньня было сказана, што Шрамко паўстане перад царкоўным судом. Так урэшце і сталася.

Пакуль што ў айца Аляксандра захоўваецца статус-кво, ён працягвае ладзіць службы. Усё будзе залежыць ад рашэньня мітрапаліта Філарэта. Сам Шрамко ня хоча прагназаваць, што прыме ўладыка. «Шмат хто кажа, што Філарэт можа і апраўдаць мяне, даўшы апошні шанец, калі я, натуральна, пакаюся ў сваіх памылках, можа – не. Цяжка казаць, калі будзе прынятае рашэньне, ці заўтра, ці празь некалькі месяцаў, ад мяне тут ужо нічога не залежыць», -- кажа сьвятар.

Калі ўрэшце будзе прынятае рашэньне пра забарону служэньня, то Аляксандар Шрамко пакуль ня ведае, чым зоймецца. Па адукацыі ён фізык, працаваў у школе, разносіў газэты, быў дворнікам. У іншыя праваслаўныя юрысдыкцыі ці ва ўніяцтва Шрамко пераходзіць не зьбіраецца, бо ня бачыць у гэтым сэнсу.

Сьвятар Аляксандар Шрамко маю сваю пазыцыю адносна царкоўнага, палітычнага, грамадзкага, культурнага жыцьця краіны, ён прыхільна ставіцца да беларушчыны. У сярэдзіне 1990-ых ён быў першым менскім сьвятаром, які пачаў ладзіць набажэнствы на беларускай мове, паведамляе “Наша ніва”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: