Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гарадзенскія ўлады баяцца моладзевай актыўнасьці 10:58, 11/05/2007
Гарадзенская моладзь ужо каля тыдня трымае варту ля будынкаў у старой частцы гораду, якія мясцовыя ўлады пастанавілі зьнішчыць. Удзельнікі варты зьвяртаюць увагу на тое, што ад пачатку грамадзкай хвалі пратэстаў улады не адважыліся зьнесьці ніводнага помніка архітэктуры, хаця паводле першапачатквага пляну яны ўжо не павінны існаваць.
“Яны пачынаюць нас трошкі баяцца, альбо прынамсі прыслухоўвацца да сытуацыі. Людзі ж не па палітычных матывах стаяць каля тых будынкаў, гэта грамадзкі пратэст. Яны пакуль ня нішчаць будынкаў, хаця па плянах павінны былі. Мы маем бягучую інфармацыю – нашыя дзяжурныя ўвесь час нас інфармуюць пра хаду працаў. І ў тым выпадку, калі будзе адбывацца парушэньне закону, а гэта тады, калі будзе зьмяняцца каркас будынку, мы адразу ж тэлефануем да актывістаў і арганізуем абарону будынку”, -- паведаміў “Польскаму радыё” Алесь Залеўскі, адзін з удзельнікаў абароны старой Горадні.
Між тым, КДБ Горадні зрабіў спробу выклікаць Алеся Залеўскага на допыт, але паколькі ў моманце ўручэньня павесткі хлапца не было дома, то ён, адпаведна заканадаўству, не абавязаны зьяўляцца на допыт.