Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 1112 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У статут БХК занесеныя змены
11:16, 11/05/2007

Міністэрствам юстыцыі 8 траўня зарэгістраваныя змены і дадаткі, унесеныя ў Статут Беларускага Хельсінкскага Камітэта. Выдадзенае сведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб`яднання. Цяперашняя рэдакцыя Статуту прыведзеная ў адпаведнасць з нормамі дзейнага заканадаўства аб грамадскіх аб`яднаннях. У назву аб`яднання занесенае азначэнне характару яго дзейнасці – Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб`яднанне «Беларускі Хельсінкскі Камітэт».

На прапанову Міністэрства юстыцыі ў статут былі занесеныя таксама некаторыя рэдакцыйныя праўкі.

Мэтай РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» з`яўляецца ахова ў Беларусі правоў чалавека, гарантаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, дзейным заканадаўствам, а таксама дэклараваных Хельсінкскімі пагадненнямі, іншымі міжнароднымі дамовамі аб правах чалавека, інфармаванне грамадскасці аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і свеце.

Аб`яднанне захавала права абараняць ва ўсталяваным законам парадку правы і законныя інтарэсы асоб, якія лічаць, што іх правы парушаныя, і якія звярнуліся ў РПГА «БХК», у судах, дзяржаўных, гаспадарчых, грамадскіх органах і арганізацыях.

На чарговым паседжанні Рады аб`яднання 3 траўня 2007 здаволеная заява Гары Паганяйлы аб яго адстаўцы з пасады намесніка старшыні. Далей ён будзе кіраваць прававой камісіяй РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт». Выканаўцам абавязкаў намесніка старшыні абраны Алег Гулак. Выканаўчым дырэктарам РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» прызначаная Таццяна Гацура.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: