Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
15 тысяч чалавек ужо гатовыя выйсці на плошчу 16:37, 14/05/2007
Асноўныя пратэстныя мерапрыемствы ў рамках кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь” пройдуць улетку. Прадпрымальнікі сталічных рынкаў падвялі папярэднія вынікі збору подпісаў за адмену Указу № 760.
У апошнія гады палітыка ўладных структур накіраваная на ўсялякае абмежаванне дзейнасці плацельшчыкаў адзінага падатку. Пра гэта сведчыць забарона на найманне працаўнікоў, гандаль асобнымі групамі тавараў, увядзенне падатку на дададзены кошт пры ўвозе тавараў. “Апошнім званком” стала прыняцце прэзідэнцкага Указу № 760, які можа паставіць канчатковую кропку ў лёсе індывідуальных прадпрымальнікаў.
– Па краіне ўжо сабраныя звыш 15 тысяч подпісаў, і гэта толькі за красавік, – распавёў BulletinOnline.org лідэр кампаніі Віктар Гарбачоў. – У хуткім часе адбудуцца сходы ў Гародні і Берасці. Аднак асноўныя пратэстныя мерапрыемствы ў рамках кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва ў рэспубліцы Беларусь" пройдуць улетку, пасля канчатковага падвядзення вынікаў збору подпісаў.
На сходзе абраны каардынацыйны Савет прадпрымальнікаў менскіх рынкаў. Старшынёй стаў Аляксандр Талстыка, чый аўтарытэт сярод дробных бізнэсмэнаў бясспрэчны.