Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыі ў падтрымку касцёла святога Язэпа працягваюцца (Фота) 13:00, 14/05/2007
13 траўня ў Менску была праведзеная акцыя ў падтрымку касёла св. Язэпа. Моладзевыя актывісты павесілі на масту на вуліцы Няміга расцяжку з заклікам "Абаронім касцёл 16 траўня, у 19.00". Расцяжка правісела на мосце каля гадзіны, пакуль яе не знялі два дзяжурных міліцыянта.
Моладзевыя актывісты таксама распаўсюдзілі ўлёткі з заклікам прыйсці на агульную малітву па вяртанні касцёла вернікам, якая пройдзе 16 траўня, у Дзень беларускай салідарнасьці.
У гэты час каля самога храма адбываўся збор подпісаў яго падтрымку.