Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Студэнты БДУ працягваюць збіраць подпісы супраць адмены льгот
10:54, 14/05/2007

Студэнты гістарычнага факультэта БДУ з сваёй ініцыятывы пачалі збор подпісаў супраць адмены льготы на праезд для студэнтаў. Цягам тыдня збор праходзіў каля галоўнага корпуса БДУ, а таксама каля юрыдычнага, геаграфічнага, механіка-матэматычнага факультэтаў і факультэта журналістыкі. Таксама подпісы збіраліся каля галоўных карпусоў БНТУ, БАТУ, ІМГЛУ. Збор подпісаў праходзіў у прысутнасці назіральнікаў з Беларускага Хельсінкскага камітэта.

Як адзначае адзін з зборшчыкаў подпісаў, сябра Аб`яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Чайка, студэнты не толькі актыўна падпісваліся пад патрабаваннем, але і адкрыта выказвалі сваё абурэнне дзеяннямі ўлад. Студэнтаў падтрымлівалі шматлікія выкладчыкі. Такім чынам, сіламі шасці студэнтаў гістарычнага факультэта былі сабраныя больш як 3 тысячы подпісаў. Подпісы будуць перададзеныя ў Адміністрацыю прэзідэнта і “палату прадстаўнікоў”. Акрамя таго, як нагадаў Сяргей Чайка, на 20 траўня пададзеныя заяўкі на правядзенне мітынгу на плошчы Бангалор супраць адмены льгот.

На гэтым тыдні моладзевыя актывісты пачнуць накіроўваць у “парламент” подпісы супраць адмены льгот, паведамляе прэс-служба АГП.

Пачаць накіроўваць подпісы планавалася яшчэ на мінулым тыдні. "Але ў нас узніклі тэхнічныя складанасці. Мы спрабавалі запісацца на прыём да спікера “палаты прадстаўнікоў” Уладзіміра Канаплёва. Аднак ужо трэці раз нам кажуць, што сустрэча немагчымая з прычыны яго вялікай занятасці", – паведаміла БелаПАН выканаўчая дырэктарка рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб`яднання "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" (БХК), старшыня камісіі па правах моладзі, якая навучаецца, БХК Таццяна Гацура.

Не атрымоўваецца сустрэцца і з рэктарам Белдзяржуніверсітэта Васілём Стражавым, паведаміла Т.Гацура. "Мы спрабавалі сустрэцца з ім для таго, каб атрымаць дазвол на збор подпісаў у дворыку універсітэта. Аднак рэктар БДУ ўвесь час заняты. Накшталт нас быў згодны прыняць прарэктар гэтага ВНУ Уладзімір Сувораў, але патэлефанаваў начальнік аддзела па выхаваўчай працы БДУ Павел Скалабан і паведаміў, што наша сустрэча "немэтазгодная", – паведаміла Т.Гацура.

Але самая парадаксальная сітуацыя, па словах Т.Гацуры, мела месца ў Адміністрацыі прэзідэнта. "Мы накіравалі туды больш за 120 персанальных зваротаў студэнтаў да прэзідэнта Беларусі з просьбай захаваць льготы для студэнтаў. Калі я спрабавала высветліць лёс гэтых зваротаў, мне заявілі, што яны "страціліся". У сувязі з гэтым БХК рыхтуе заявы ў Раду бяспекі і Камітэт дзяржбяспекі Беларусі", – заявіла Т.Гацура.

Тым не менш, як паведаміла старшыня камісіі па правах моладзі, якая навучаецца, БХК, студэнты, хто збірае подпісы супраць адмены льгот, знаходзяць разуменне ў некаторых дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў”. "Напрыклад, дастаткова добрыя стасункі ў нас з Валянцінай Гашко. Яна паведаміла, што “дэпутаты” яшчэ ўносяць папраўкі ў законапраект аб адмене льгот, але прапаноў аб адмене 50-адсоткавай скідкі на праезд студэнтам яшчэ не паступала. Мы будзем прапрацоўваць гэтае пытанне", – адзначыла Т.Гацура

Яна паведаміла, што студэнты БДУ звярнуліся ў прафсаюз з патрабаваннем абараніць іх права і выказаць пратэст у сувязі з зменамі ў заканадаўства, якія рыхтуюцца. Старшыня прафсаюза БДУ Ніна Радзевіч паабяцала студэнтам, што ў “палату прадстаўнікоў” будзе накіраваны ліст з просьбай перагледзець законапраект на карысць моладзі, якая навучаецца.

"Але нас асабліва радуе Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Яны ахвотна ідуць на кантакт, з задавальненнем з намі сустракаюцца. Праўда, практычнай карысці ад гэтых сустрэч пакуль няма, але я спадзяюся, што сітуацыя зменіцца неўзабаве", – адзначыла Т.Гацура.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: