Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Буш адзначыў прагрэс дэмакратыі ва Украіне 09:47, 14/05/2007
Прэзідэнт ЗША Джордж Буш лічыць, што ва Украіне назіраецца прагрэс дэмакратыі. Пра гэта кіраўнік Белага дому заявіў, выступаючы на святкаванні 400-годдзя заснавання Джеймстауна – першага селішча выхадцаў з Старога свету на тэрыторыі цяперашніх ЗША.
Акрамя Украіны прагрэс дэмакратыі Дж.Буш таксама адзначыў і ў некаторых іншых краінах. "Прасоўванне прынцыпаў свабоды з`яўляецца вялікай гісторыяй нашага часу, і яе новыя раздзелы пішуцца кожны дзень – ад Грузіі і Украіны да Кыргызстана, Лівана, Аўганістана і Ірака", – заявіў Дж.Буш.
"На прыкладзе нашай уласнай гісторыі мы ведаем, што шлях да дэмакратыі доўгі і цяжкі", – адзначыў амерыканскі прэзідэнт. "Але цяпер дэмакратычныя інстытуты ўзнікаюць там, дзе яшчэ зусім нядаўна свабода здавалася немагчымай", – дадаў Дж.Буш. "Мы маем магчымасць дапамагчы другім дзяржавам у свеце ўсвядоміць і прачуць, як цудоўна свабода", – падкрэсліў Дж.Буш, паведамляе Reuters.
Варта адзначыць, што шмат назіральнікаў ужо даўно здзіўляюць заявы амерыканскага прэзідэнта пра дэмакратыю, асабліва калі Дж.Буш разважае пра рост свабоды ў такіх краінах, як Ірак і Аўганістан, дзе кожны дзень ахвярамі вайсковых дзеянняў становяцца дзесяткі людзей, а мясцовы "дэмакратычна абраны ўрад" змушаны знаходзіцца пад аховай вайскоўцаў ЗША і іх саюзнікаў.